30 красавiка 2024, aўторак, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: За свае правы трэба змагацца

10
Генадзь Фядыніч: За свае правы трэба змагацца

Чаму беларусам варта павучыцца ў кітайскіх працоўных, якія не пабаяліся зладзіць марш пратэсту праз нявыплату заробкаў.

Пратэст кітайскіх рабочых «Салідарнасці» пракаментаваў кіраўнік прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч.

- У нас няма такіх фактаў, ва ўсякім разе, я не валодаю статыстыкай, каб беларускім рабочым тры месяцы не плацілі заробак, - кажа ён. - Але ў нашых людзей ёсць лецішчы-агароды. У кітайцаў у Беларусі няма нічога - ні бульбы, ні сала.

Гэта называецца чарговае беларускае «кідалава». Што, аблвыканкам не ведаў пра сітуацыю на будаўніцтве добрушскага завода? А калі не ведаў, то навошта ён там ёсць?

У Кітаі прафзвязы, мякка кажучы, паўсавецкія. Але калі людзі даведзеныя да крайнасці, яны здольныя на ўчынкі, якія не прагназуюцца.

У нас за апошнія 15 гадоў зроблена ўсё, каб народ не мог актывізавацца і выказаць пратэст. Успомніце вечары воплескаў. Маштабных пратэстаў працоўных не было з пачатку 90-х гадоў.

Генадзь Фядыніч не сумняваецца, што калі не сёння, то пасля святаў запазычанасці ў заробку кітайцам выплацяць.

- Я хачу звярнуцца да нашых працоўных. За вамі сем'і ды дзеці. Вашае права сёння апускаюць ніжэй за ліштву. Не трэба маўчаць. За свае правы трэба змагацца. Ніхто вам іх на сподачку не прынясе.

Калі ўлада не можа захаваць правы не толькі кітайцаў, але і беларускіх грамадзян, значыць, гэтая ўлада павінна сысці.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках