23 кастрычнiка 2026, Пятніца, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фейгін параўнаў беларускую армію з мемам

3
Фейгін параўнаў беларускую армію з мемам

Беларусы не хочуць ваяваць.

Вядомы расійскі апазіцыйны блогер і грамадскі дзеяч Марк Фейгін у эфіры «Звычайнай раніцы» даў ацэнку беларускай арміі, якую напярэдадні кіраўнік Савета бяспекі Аляксандр Вольфовіч падчас праверкі ацаніў «на 9,5 з 10».

— Гэта як у мемных гісторыях пра бландзінку, якая 10 з 10 — а яе хто-небудзь правяраў? Так і з беларускай арміяй. Яна вельмі слабая, бо, па-першае, не мае ваеннага досведу, што цяпер вельмі цэніцца.

Удзел у баявых дзеяннях — гэта неацэнны досвед, якога ў беларускай арміі проста няма. Ёсць асобныя рознага кшталту афіцэры і салдаты спецпадраздзяленняў, якіх накіроўваюць па ўказанні кіраўніцтва, каб трэніравацца ва Украіне. Але гэта мізэрная частка.

Яшчэ адна праблема, апроч таго, што няма досведу, — беларуская армія не гатовая ваяваць. Усе, хто яе акружае, для шараговага беларуса — салдата тэрміновай службы, гэта людзі, з якімі незразумела, навошта ваяваць.

Дзе матывацыя ваяваць, напрыклад, з украінцамі, навошта? А гэта вельмі важна для арміі — разумець, з кім ты ваюеш.

Калі ўдумацца, усе патэнцыйныя ворагі беларускай арміі — гэта асабістыя ворагі Лукашэнкі, то-бок трэба проста абараняць яго асабістую ўладу, паміраць за Лукашэнку, Колю і нейкую яго сужыцельку.

Аднак калі няма істотнай матывацыі, то армія ваюе дрэнна. Украінцы, у тым ліку, ваююць добра, бо яны абараняюць сваю краіну.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲