23 кастрычнiка 2026, Пятніца, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адзін беларускі банк змяніў умовы па крэдытах на жыллё

Яшчэ адзін беларускі банк змяніў умовы па крэдытах на жыллё
ілюстрацыйнае фота

Судзячы па ўсім, банкам вельмі патрэбныя грошы ўкладчыкаў.

Судзячы па ўсім, банкам вельмі патрэбныя нашы грошы. У выглядзе працэнтаў, якія будуць выплачвацца на працягу бліжэйшых дзесяцігоддзяў. Бо яшчэ адзін «крэдытадаўца» перагледзеў умовы крэдытавання жылля. Гаворка пра «Белаграпрамбанк». Як заўважыў тэлеграм-канал Statika, з учорашняга дня банк абнавіў умовы, на якіх гатовы супрацоўнічаць з беларусамі.

Так, «Белаграпрамбанк» павялічыў максімальны тэрмін крэдытавання да 30 гадоў, а таксама дадаў ануітэтны спосаб пагашэння.

У цэлым банк прапануе тры крэдытныя прадукты, што дазваляюць набыць дах над галавой на агульных умовах, без ільгот. Гэта «Крэдыт на будаўніцтва нерухомасці», «Крэдыт на набыццё нерухомасці», «Крэдыт на набыццё жылых памяшканняў анлайн». Таксама існуе «Крэдыт на набыццё дамакамплектаў», але гэта іншая гісторыя, сёння мы яе не закранаем.

Умовы наступныя.

Дыферэнцыяваныя плацяжы:

• 10,9% гадавых першыя 730 дзён (гэта два гады);

• 15% гадавых з 731-га дня.

Ануітэтныя плацяжы:

• 14,5% гадавых;

• 13,9% — пры куплі або будаўніцтве жылля ў дзярж. забудоўшчыка на першасным рынку.

«Пры дыферэнцыяваных плацяжах асноўны доўг пагашаецца роўнымі долямі, таму агульны плацёж паступова змяншаецца. Пры ануітэтных — штомесячная сума застаецца аднолькавай», — удакладняе Statika.

Таксама банк абнавіў і ўмовы рэфінансавання крэдытаў на нерухомасць з іншых банкаў: 10,9% у першыя 366 дзён, затым 15,25%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲