9 снежня 2023, Субота, 10:50
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

На Гомельшчыне ўсталявалі помнік Міхаілу Жызнеўскаму

21

Актывісты за ўласныя грошы вырабілі, прывезлі і ўсталявалі надмагільны помнік Міхаілу Жызнеўскаму.

«Помнік народны - яго вырабіў народ! Грошы ахвяравалі прадпрымальнікі, рабочыя, пенсіянеры з Беларусі, ЗША, Аўстраліі і з іншых краін. Неабыякавыя людзі часам ахвяравалі астатняе. Таксама маці Міхаіла з татам далі пэўную суму на выраб помніка, якой нам не ставала. Так, ад кожнага патроху і атрымаўся помнік. І гэта тычылася не толькі сродкаў: напрыклад, велізарны прычэп, каб прывезці помнік у Гомель, пазычыў Алег Шабетнік з Рэчыцы. Транспартам дапамог Мікалай Ісачэнка з Гомеля», - распавяла «Белсату» каардынатарка збору сродкаў у Менску Вольга Нікалайчык.

Апавядаючы пра ідэю свайго твору аўтар помніка Аляксандр Шатэрнік кажа, што помнік нагадвае разгорнутую кнігу - кнігу жыцця Міхася.

«Камень «Аўрора», з якога зробленая адна палова помніка, і мемарыяльная пліта, зараджаўся глыбока пад зямлёй, сярод вогненнай лавы і вялікага ціску адбывалася яго «нараджэнне» і фармавалася моц. Менавіта колер - чырвона-чорны агонь - сімвалізуе не толькі Міхаіла як чалавека, але і сам Майдан! Барацьба сярод агню і дыму нарадзіла Свабоду, за якую загінуў Міхась! Ён загінуў фізічна, але нарадзіўся як герой, прыклад для тых, хто любіць свабоду і змагаецца за яе», - распавядае Аляксандр Шатэрнік.

Афіцыйнае адкрыццё помніка чакаецца на наступным тыдні.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках