6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Міхалок: Украіна дала іскру для рэвалюцыйнага настрою на ўсёй постсавецкай прасторы

10

Беларускі гурт BRUTTO выступіў на буйным украінскім фестывалі Zaxidfest у Львове.

Журналісты тэлеканала «Zik» пагутарылі з лідарам гурту Сяргеем Міхалком пасля выступу.

«Мы заўсёды сябе называем беларуска-украінскай брыгадай творчага тэрору і музычнага адпору. Мы трымаем руку на пульсе падзей, і на нас вельмі моцна ўплывае кантэкст. Усё, пра што мы спяваем, напрыклад, песня «Гары» або «Партызан-рок» - гэта песні пра тое, што адбываецца тут і цяпер, гэта песні, у тым ліку, і пра рэвалюцыю ва Украіне, якая, вядома ж, з'яўляецца іскрай для рэвалюцыйнага настрою на ўсёй постсавецкай прасторы», - сказаў музыка.

Сяргей Міхалок таксама распавёў, у чым, на ягоную думку, крыецца прычына ненармальных паводзінаў Пуціна і Лукашэнкі.

«Асабіста мне здаецца, што тут гаворка ідзе пра нейкі іранічны кантэкст многіх людзей, якія думаюць, што яны залішне сур'ёзныя, гэта значыць такіх палітыканаў - Пуціна ці Лукашэнкі. Мне здаецца, што людзям трэба зразумець, што многія рэчы гэтыя палітыкі робяць праз тое, што ў іх жывуць вельмі маленькія ліліпуты, якія не рэалізавалі сябе па-сапраўднаму як мужчыны. Сапраўднаму мужчыну не трэба велізарнае поле бітвы, яму стае каханай жанчыны, дзяцей, працы, шчырай працы. Трэба разумець, што ў іх не ўсё ў парадку. Мяне гэта радуе», - заявіў Міхалок.

Нагадаем, Сяргей Міхалок і ягоны прадусар Антон Азізбекян наважылі атрымаць права на пастаяннае пражыванне ва Украіне.

Міхалок тлумачыў, што падтрымка ягоным былым гуртам «Ляпіс Трубяцкі» рэвалюцыйных падзей ва Украіне негатыўна і варожа ўспрымаецца ўладамі Беларусі і Расеі, якія ствараюць перашкоды для паўнавартаснага творчага працэсу.

Гурт «Ляпіс Трубяцкі» ад пачатку падтрымліваў Рэвалюцыю годнасці ва Украіне. А яго песня «Воины Света» сталася адным з неафіцыйных гімнаў Майдана.

У Беларусі гурт «Ляпіс Трубяцкі» ўжо даўно быў у «чорным спісе» музыкаў, якія не маюць права выступаць на тэрыторыі краіны.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках