13 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фігурантаў «справы графіцістаў» могуць прызнаць экстрэмістамі

6
Фігурантаў «справы графіцістаў» могуць прызнаць экстрэмістамі

СК устанавіў факты «выкарыстання і распаўсюджвання ў сетцы інтэрнэт экстрэмісцкіх матэрыялаў» фігурантамі «справы графіцістаў».

Адзначаецца, што распаўсюджаныя ў сетцы інтэрнэт-матэрыялы «ўтрымліваюць нацысцкую сімволіку і атрыбутыку, выказванні, якія абражаюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны», піша «Ежедневник».

«Падчас расследавання крымінальнай справы, у тым ліку ў выніку агляду канфіскаванай пры ператрусах кампутарнай тэхнікі, устаноўленыя факты выкарыстання і распаўсюджвання ў інтэрнэце асобамі, што прыцягнутыя да крымінальнай справы ў якасці падазраваных і абвінавачаных, экстрэмісцкіх матэрыялаў, якія прапагандуюць агрэсіўныя, гвалтоўныя дзеянні, накіраваныя супраць органаў правапарадку; заклікаў, якія падахвочваюць грамадзян да ўчынення супрацьпраўных дзеянняў, масавых беспарадкаў; абразлівых і пагардлівых найменняў людзей паводле этнічнай прыкмеце. Пры гэтым распаўсюджаныя ў сетцы інтэрнэт матэрыялы ўтрымліваюць нацысцкую сімволіку і атрыбутыку, выказванні, якія абражаюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Паводле высноваў заключэння рэспубліканскай экспэртнай камісіі Міністэрства інфармацыі Беларусі распаўсюджаныя ў сетцы інтэрнэт матэрыялы ўтрымліваюць прыкметы праявы экстрэмізму і пастановы суда Цэнтральнага раёна горада Менска прызнаныя экстрэмісцкімі», - паведамілі ў Следчым камітэце.

Як паведамляе СК, «цяпер праводзяцца следчыя дзеянні і мерапрыемствы, накіраваныя на праверку фактаў дзейнасці групы, якія змяшчаюць прыкметы складу злачынства, прадугледжанага арт. 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або розні)».

Канчатковая выснова будзе зробленая пасля высноваў псіхолага-лінгвістычнай экспэртызы, гаворыцца ў паведамленні СК.

Таксама паведамляецца, што ў графіцістаў былі выяўленыя і канфіскаваныя траўматычны пісталет, бутэлькі з лёгкаўзгаральнымі вадкасцямі, застрашальныя элементы (балаклава, маскі), налепкі з прамым заклікам расправы над супрацоўнікамі праваахоўных органаў, літаратура, асвячаючая дзейнасць анархісцкіх і нацыяналістычных рухаў.

Нагадаем, 11 жніўня 2015 года супрацоўнікамі МУС былі затрыманыя пяцёра моладзевых актывістаў: Максім Пякарскі, Вадзім Жаромскі, Вячаслаў Касінераў, Яраслаў Ульяненкаў і грамадзянін Расейскай Федэрацыі Павел (прозвішча невядомае). Двое апошніх былі пазней вызваленыя пад падпіску аб нявыездзе, а ў дачыненні да Пякарскага, Жаромскага была абраная мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай да прад'яўлення абвінавачвання.

Касінераў знаходзіцца пад вартай у шпіталі, у які ён быў змешчаны з падвойным пераломам сківіцы пасля затрымання супрацоўнікамі МУС.

Падставай для крымінальнага пераследу і змяшчэння пад варту да прад'яўлення абвінавачванняў гэтым маладым людзям стала распачынанне Упраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Менска крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь («Злоснае хуліганства») паводле факту нанясення графіці палітычнага зместу на муры каля будынку на зав. Альшэўскага і на будынку былой вайсковай часткі на вул. Лынькова, і арт. 341 КК Рэспублікі Беларусь («Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці») - паводле факту псуты маёмасці індывідуальнага прадпрымальніка (біг-борда з выявай супрацоўнікаў міліцыі) на вул. Гарэцкага ў г. Менску.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках