5 сакавiка 2024, aўторак, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: Патрабаванне новых выбараў - моцны ход Мікалая Статкевіча

10
Зміцер Бандарэнка: Патрабаванне новых выбараў - моцны ход Мікалая Статкевіча
ЗМІЦЕР БАНДАРЭНКА

Сумленныя свабодныя выбары пад міжнародным кантролем змогуць вывесці краіну з крызісу.

Кандыдат у прэзідэнты 2010 года, былы палітвязень Мікалай Статкевіч сёння заявіў, што беларускія ўлады «сфабрыкавалі спіс кандыдатаў у прэзідэнты яшчэ да пачатку прэзідэнцкай гонкі, таму павінны пачаць выбарчую кампанію зноўку».

Гэтую заяву сайту charter97.org пракаментаваў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кіраўнік выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэя Саннікава, былы палітвязень Зміцер Бандарэнка.

- Як вы можаце пракаментаваць заяву Мікалая Статкевіча пра тое, што выбарчую кампанію ў Беларусі трэба пачынаць нанова?

- Я думаю, што гэта вельмі моцны ход з боку Мікалая Статкевіча. Толькі свабодныя выбары змогуць развязаць той клубок праблем, якія стаяць сёння перад Беларуссю і нашым народам.

Сумленныя свабодныя выбары пад міжнародным кантролем змогуць вывесці краіну з палітычнага, эканамічнага і маральнага крызісу, у які завёў яе Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка паведамляе аб сваёй масавай падтрымцы - тады няхай ён сёння ва ўмовах, калі цывілізаваны свет гатовы змяніць сваё стаўленне да Беларусі, пойдзе на свабодныя сумленныя выбары. Таму што інакш ва ўмовах краху эканомікі ўладу ён утрымаць усё роўна не зможа.

Калі ж ён не пойдзе на гэта - тады застаецца байкот выбарчага фарсу і кампанія грамадзянскага непадпарадкавання.

Мяркую, што ідэю правядзення новых і свабодных выбараў у Беларусі з удзелам Мікалая Статкевіча ды іншых апазіцыйных кандыдатаў змогуць падтрымаць і Еўразвяз, і ЗША, і дзяржавы-суседзі Беларусі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках