Беларусаў запрашаюць у Варшаву на канцэрт BRUTTO
1- 20.09.2015, 13:59
- 15,961
З Менска ў Варшаву на канцэрт арганізаваны аўтобусны тур з бясплатнымі візамі. Для падачы заявак застаўся адзін дзень.
Пра гэта пішуць у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» арганізатары аўтобуснага тура. Паводле іхніх слоў, спісы тых, хто арганізавана едзе на канцэрт у Варшаву, будуць адпраўленыя ў амбасаду Польшчы ў панядзелак.
Падаць заяўку можна праз спасылку.
Канцэрт беларускага гурта адбудзецца 4 кастрычніка ў варшаўскім клубе Hybrydy. На ім BRUTTO выступіць з праграмай «Родны край».