27 лiпеня 2024, Субота, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валянцін Стэфановіч: Мы ўсе ведаем, чым заканчваюцца «выбары» ў Беларусі

3
Валянцін Стэфановіч: Мы ўсе ведаем, чым заканчваюцца «выбары» ў Беларусі
Валянцін Стэфановіч
ФОТА: CHARTER97.ORG

У Камітэце замежных спраў Еўрапарламента 22 верасня прайшлі слуханні па сітуацыі ў Беларусі.

У іх бралі ўдзел Дырэктар аддзела Еўрапейскага партнёрства службы замежнай палітыкі Гунар Віганд, спецыяльны дакладчык ААН у пытанні аб становішчы з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харашці. На слуханнях падчас абмену думкамі ў Брусэлі выступіў намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч.

Беларускі праваабаронца ў сваім выступе закрануў шэраг актуальных пытанняў, падрабязна спыніўшыся на тэме прэзідэнцкіх выбараў у краіне.

Так, адмову ва ўдзеле ў тэледэбатах Аляксандра Лукашэнкі Валянцін Стэфановіч пракаментаваў наступным чынам:

«Нейкіх іншых поглядаў на тэлевізіі няма, і асабліва гэта прыкметна падчас выбарчай кампаніі. Лукашэнка сапраўды не мае сэнсу ўдзельнічаць у дэбатах, бо яго і так кожны дзень паказваюць на тэлевізіі, асвятляючы ягоную дзейнасць як кіраўніка дзяржавы. У сувязі з гэтым яму не трэба прыкладаць асаблівых намаганняў для нейкай там агітацыі, або ўдзелу ў дэбатах».

Валянцін Стэфановіч таксама выказаўся што да агульнай ацэнкі выбарчага працэсу, спаслаўшыся пры гэтым на пазіцыю старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай:

«Што тычыцца ацэнкі выбараў, то тут я пагаджуся з тым, што ў сітуацыі, калі ў краіне няма публічнай палітыкі, вельмі складана казаць аб выбарах як сапраўды сістэме змены ўлады і магчымасці грамадзян абіраць гэтую ўладу. Гэта хутчэй падобна да працэдуры савецкага характару: калі ёсць адміністрацыйная працэдура, людзі ў ёй удзельнічаюць...

Як сказала нядаўна кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына, для яе важны не вынік выбараў, а прыход на выбары. Актыўны ўдзел выбаршчыкаў і прыход для яе больш важны чым сам вынік. Ну а вынік мы ўжо як быццам усе ведаем, ведаем чым заканчваюцца выбары. Старшыня ЦВК вельмі цікава сказала на гэтую тэму, што выбары ў Беларусі - як жыццё, маўляў, мы ж усе ведаем чым яно заканчваецца. Вось і мы ўсе ведаем, чым заканчваюцца выбары ў Беларусі. Тут складана з ёй не пагадзіцца».

Спецдакладчык Міклаш Харашці выказаўся ў пытанні нядаўняга вызвалення палітвязняў у Беларусі і адноснай, паводле ацэнак некаторых палітыкаў, лібералізацыі ў Беларусі.

«Гэтую мыльную оперу мы назіралі не раз - вызваленне палітвязняў перад выбарамі. Таму я б раіў пачакаць са значнымі крокам насустрач Менску, прынамсі, да выбараў, на якіх Аляксандр Лукашэнка стане ўласным пераемнікам, - сказаў ён. - Мы ведаем вынікі гэтых выбараў - ведаем праз нязменныя законы, нязменнае становішча з правамі чалавека, нязменнае становішча з выбарчымі правамі. Такія выбары паводле вызначэння не могуць быць свабоднымі і справядлівымі. І яны ніколі не былі свабоднымі і справядлівымі з тых часоў, як прэзідэнт Лукашэнка прыйшоў да ўлады», - падкрэсліў Міклаш Харашці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках