15 кастрычнiка 2026, Чацвер, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп раптам знайшоў новага «вінаватага» вайны ва Украіне

13
Трамп раптам знайшоў новага «вінаватага» вайны ва Украіне
Фота: Getty Images

Прэзідэнт ЗША назваў сябе «майстрам пагадненняў».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раптам прыдумаў новую прычыну ўварвання расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна ва Украіну. Паводле яго слоў, да гэтага нібыта прывялі дзеянні папярэдняга прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, паведамляе УНІАН.

Ён таксама патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам. Паводле яго слоў, ён «майстар пагадненняў», таму не абражае людзей.

«Я не называю Пуціна дыктатарам, бо мне даводзіцца заключаць пагадненні з людзьмі, таму я не хаджу і не абражаю іх. Я — майстар заключэння пагадненняў. Я заўсёды быў вельмі ўмелым складальнікам пагадненняў. Менавіта дзякуючы здзелкам я стаў вельмі багатым. Таму я не хаджу і не высмейваю людзей», — сказаў Трамп.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲