Нашчадкі слуцкіх паўстанцаў - супраць акупацыі Беларусі
1- 30.09.2015, 20:21
- 7,540
На ўездзе ў горад Слуцк актывісты замацавалі транспарант супраць размяшчэння ў Беларусі расейскіх вайсковых баз.
Пра гэта ў рэдакцыю charter97.org паведаміў адзін з удзельнікаў акцыі.

«Слуцк - горад, у якім у савецкі час было мноства воінскіх частак, горад, які адказаў Слуцкім збройным на акупацыю бальшавікамі - гэты горад супраць «ціхай» акупацыі Беларусі», - заявілі ўдзельнікі акцыі.
Нагадаем, што лідары дэмакратычных сіл Беларусі заклікалі суграмадзян выйсці на мітынг супраць размяшчэння ў нашай краіне расейскіх вайсковых баз 4 кастрычніка а 17.00 на плошчы Свабоды ў Менску.

Акцыі супраць расейскай вайсковай авіябазы, якая можа з'явіцца ў студзені 2016 года ў Бабруйску, рэгулярна праводзяцца беларускімі патрыётамі ў Менску і іншых гарадах.