13 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вячаслава Сіўчыка хочуць дапытаць

4
Вячаслава Сіўчыка хочуць дапытаць
Вячаслаў Сіўчык

Лідара руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка спрабавалі дапытаць аб факце ягонага ўдзелу ў мітынгу апазіцыі на плошчы Свабоды 23 верасня.

Як распавёў палітык, яму патэлефанавалі з Цэнтральнага РАУС Менска. Сіўчык адмовіўся даваць сведчанні праз тэлефон, перадае «Радыё Рацыя».

- Гэтая гутарка паказвае, што рэжым Лукашэнкі абсалютна не мяняецца. Не было ніякіх падстаў, каб складаць на мяне пратакол. Я не разумею дзеянняў таго чалавека, які мне тэлефанаваў, - заявіў Вячаслаў Сіўчык.

30 верасня ў судзе Цэнтральнага раёна Менска адбыліся адміністрацыйныя працэсы над Мікалаем Статкевічам, Анатолем Лябедзькам, Уладзімірам Някляевым і Мікалаем Казловым. Усе справы закончыліся прысудамі ў выглядзе штрафаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках