29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі праводзяць у Менску «антыкрызісны форум»

12
Прадпрымальнікі праводзяць у Менску «антыкрызісны форум»
Архіўныя фота TUT.BY

На мерапрыемства запрошаныя прадстаўнікі ўладаў.

У панядзелак, 11 студзеня, у Менску (у гатэлі «Беларусь», пачатак а 12.00) пройдзе антыкрызісны форум прадпрымальнікаў. Аб'яднанне «Перспектыва» адправіла звароты на імя прэм'ер-міністра і кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі з прапановай правесці перамовы «на пляцоўцы «форуму» з мэтай развязання вострага канфлікту ў прадпрымальніцкім асяроддзі», паведамляе «Еўрарадыё».

Таксама грамадскае аб'яднанне заклікала мясцовыя ўлады правесці шырокія кансультацыі з прадпрымальнікамі на месцах «аб сітуацыі з прыпыненнем працоўнай дзейнасці, у сувязі з немагчымасцю выканаць законы, якія рэгулююць прадпрымальніцкую дзейнасць».

«Перспектыва» папярэджвае чыноўнікаў аб негатыўных наступствах для эканомікі Беларусі і для беларускага грамадства. Падкрэсліваецца, што «пустыя рынкі і гандлёвыя цэнтры - гэта свядомы працоўны сацыяльны пратэст прадпрымальнікаў», а не «калядныя вакацыі», як заяўляюць некаторыя чыноўнікі. Цалкам зварот гл. тут.

Нагадаем, што з 1 студзеня 2016 г. беларускія ІП масава спынілі гандаль. З гэтай даты, згодна з указам Лукашэнкі, прадпрымальнікі не змогуць прадаваць тавары лёгкай прамысловасці, увезеныя з краін Мытнага саюза, без сертыфікатаў. Да 1 студзеня 2016 года ім надавалася права рэалізаваць рэшткі тавараў, увезеных да 1 ліпеня 2014 года ў Беларусь без суправаджальных дакументаў, паводле зарэгістраваных у падатковых органах вопісах рэшткаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках