21 траўня 2024, aўторак, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У хуткасных цягніках Stadler у Гомель выраслі тарыфы на праезд

12
У хуткасных цягніках Stadler у Гомель выраслі тарыфы на праезд
ФОТА: TUT.BY

Тарыфы павысілі на 25 адсоткаў.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю павялічыла на 25% тарыфы на праезд у цягніках міжрэгіянальных ліній бізнэс-класу з Менска ў Гомель і назад. Гэта зацверджана пастановай ад 27 верасня № 29. Тарыфы павялічацца з 12 кастрычніка, паведамляе прэс-служба БЧ.

Атрымліваецца, што кошт праезду вырасце з заўтрашняга дня ў цягніках міжрэгіянальных ліній бізнэс-класу № 707/708 і № 710/709, якія курсуюць па маршруце Менск – Гомель – Менск. Гэта тыя самыя хуткасныя цягнікі Stadler, з'яўлення якіх вельмі чакалі беларусы.

«Гэта цягнікі з падвышаным узроўнем камфорту, – растлумачыў tut.by першы намеснік кіраўніка пасажырскай службы БЧ Андрэй Кашко. – Вагоны абсталяваныя індывідуальнымі крэсламі з рэгуляваным нахілам спінкі сядзення, Wi-Fi. Акрамя таго, у цягніку пасажырам прадаюць прадукты харчавання і іншыя тавары».

Калі раней тарыф у адзін бок у вагоне II класу складаў 8,39 рубля, то цяпер 10,50. У вагонах I класу тарыф павысіўся з 11,62 да 14,53 рубля.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках