Што выбраць інваліду-вазочніку: кватэру на 4 паверсе або дом з туалетам на вуліцы?
4- 12.02.2016, 11:31
- 24,139
Штодня інвалід з Бабруйска сам уцягвае па прыступках на 4 паверх сябе і вазок.
27-гадовы Андрэй Ткачук з Бабруйска ў вазку апынуўся пасля няшчаснага выпадку на працы, паведамляе «Белсат».
Штодня ён сам уцягвае па прыступках на 4 паверх сябе і вазок.
«Не раз здаралася такое, што вазок скочваецца, а я на поручнях застаюся вісець», - кажа інвалід.
Андрэй жыве з маці ў 5-павярховым доме без ліфта. Гарадскія ўлады адмовілі яму ў сацыяльным жыллі на першым паверсе. Яны спаслаліся на тое, што мужчына прапісаны ў аварыйным доме, дзе калісьці жыла яго сям'я. Але ж там няма ні вады, ні ацяплення, газ - прывазны, а замест туалета - драўляная «шпакоўня» на вуліцы.
Дарэчы, Андрэй прафесійна займаецца параканоэ ды рыхтуецца да ўдзелу ў Паралімпіядзе.