17 траўня 2024, Пятніца, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пераблытаў Пуціна з Мядзведзевым

126
Лукашэнка пераблытаў Пуціна з Мядзведзевым
Фотa: tut.by

Візіт кіраўніцтва Расеі ў Менск пачаўся з сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным.

Блізу 15.20 у Палацы Незалежнасці пачалася сустрэча з удзелам прэзідэнтаў Беларусі ды Расеі ў пашыраным складзе. Дагэтуль Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пагутарылі адзін на адзін.

Сустрэча прэзідэнтаў была кароткай, прыкметна, што абодва ў добрым настроі. На сустрэчы ў фармаце «5+1» (кіраўнік і пяць вышэйшых службовых асоб з кожнага боку) Беларусь рэпрэзентуюць прэм'ер Андрэй Кабякоў, першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі, віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, міністр замежных спраў Уладзімір Макей і міністр фінансаў Уладзімір Амарын, паведаміў tut.by.

- Паважаны Дзмітрый Анатольевіч, - звярнуўся Лукашэнка да Пуціна.

- Правільна, грошы ўсе там, - аджартаваўся Пуцін і кінуў у бок Мядзведзева і членаў урада.

Усе засмяяліся.

- Мы цяпер доўга гаварылі аб рэцэптах, - аджартаваўся кіраўнік Беларусі.

- Звычайна, калі прыязджае Уладзімір Уладзіміравіч, то Дзмітрый Анатольевіч у Маскве, і наадварот. Але сёння я ўдзячны вам за тое, што мы ўсе сабраліся ў Менску.

Як раней паведамляў charter97.org, пытанне выдачы крэдыту Беларусі плануецца абмеркаваць падчас візіту прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў Менск. Пра гэта расейскім СМІ паведаміла крыніца ў фінансава-эканамічным блоку ўрада Расеі.

Напісаць каментар 126

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках