19 красавiка 2024, Пятніца, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Макаеў: Патрэбна поўная мабілізацыя прадпрымальнікаў

42
Алесь Макаеў: Патрэбна поўная мабілізацыя прадпрымальнікаў
Фота: kp.by

На раз'яднанне прадпрымальнікаў працуе КДБ, мяркуе лідар прадпрымальнікаў.

«Каб кансалідаваць прадпрымальнікаў на Плошчу, на абарону сваіх правоў, трэба шмат працаваць. Гэта цяжка ў любых умовах. А ва ўмовах таталітарнай дзяржавы - яшчэ цяжэй. І Плошча таксама не гарантуе поспеху з такой колькасцю людзей. Мы можам толькі ўладу трэсці. Каб арганізаваць плошчу, патрэбна поўная мабілізацыя прадпрымальнікаў», - сказаў Алесь Макаеў у інтэрв'ю Еўрарадыё.

Як раз для гэтага Макаеў ездзіць у рэгіёны па дробных рынках. Ён кажа, што на раз'яднанасць ІП старанна працуюць і спецслужбы. У прыватнасці, КДБ. Маўляў, улады вельмі не хочуць, каб дробныя прадпрымальнікі выступілі адным фронтам.

З другога боку. Алесь Макаеў перакананы, што рана ці позна кансалідацыя павінна адбыцца, бо глыбокіх рознагалоссяў паміж лідарамі няма. А дробныя можна лёгка развязаць за сталом перамоў:

«Кансалідацыя прадпрымальнікаў, я веру, будзе. Я за тое, каб лідары прадпрымальніцкіх структур не сварыліся паміж сабой. Бо галоўнае, пра што яны гавораць і што робяць, - гэта абарона правоў прадпрымальнікаў. А ў гэтым у нас разыходжанняў ніякіх амаль і няма. Калі ёсць нейкія тактычныя пытанні, які закон трэба мяняць, то гэта ўсё развязваецца простымі перамовамі», - сказаў лідар ІП.

Нагадаем, наступная акцыя прадпрымальнікаў адбудзецца 28 лютага, а 15-00 на Кастрычніцкай плошчы Менска.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках