Тытулаваны беларускі цяжкаатлет трапіўся на мельдоніі
11- 1.04.2016, 21:45
- 135,589
Андрэй Рыбакоў першым з беларускіх спартоўцаў здаў станоўчы допінг-тэст на мельдоній.
Двухразовы чэмпіён свету і двухразовы сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў беларус Андрэй Рыбакоў здаў станоўчы допінг-тэст. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі, інфармуе "Прессбол".
У крыві ў нашага суайчынніка знойдзены мельдоній. Рыбакоў часова адхілены ад удзелу ў спаборніцтвах. Апошнім топ-турнірам для беларуса стаў чэмпіянат свету-2014 - тады наш тытулаваны спартовец заняў восьмае месца.
Адзначым, што ў канцы мінулага года станоўчыя допінг-пробы на дэгідрахлорметылтэстастэрон здалі беларусы Аляксандр Венскель і Анастасія Новікава. Яны ўсё яшчэ чакаюць вынікаў проб. Венскелю пагражае чатырохгадовая дыскваліфікацыя, Новікава можа быць адхіленая ад спорту пажыццёва.