19 красавiка 2024, Пятніца, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Плошча пасля «выбараў» - адна з умоў аб'яднання апазіцыі

4
Мікалай Статкевіч: Плошча пасля «выбараў» - адна з умоў аб'яднання апазіцыі

Адзінства апазіцыі ў «парламенцкай кампаніі» будзе грунтавацца на двух прынцыпах: еўрапейскія каштоўнасці і правядзенне акцыі супраць фальсіфікацый.

Пра гэта ў інтэрв'ю charter97.org заявіў адзін з лідараў беларускай апазіцыі, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч.

- Вы неаднаразова казалі пра неабходнасць адзінага спісу дэмакратычных кандыдатаў на «выбарах». На якім этапе цяпер знаходзіцца працэс аб'яднання апазіцыйных сіл у рамках гэтай «парламенцкай кампаніі»?

- Цяпер вядуцца перамовы ў рамках Кансультацыйнай рады дэмакратычных арганізацый. Мы ўжо падыходзім да ўкладання канчатковага пагаднення ў адзінай стратэгіі на «выбарах». Літаральна цяпер пачнецца пасяджэнне Кансультацыйнай рады, на якой будуць укладзеныя пагадненні ў каардынацыі дзеянняў на «выбарах».

У гэтае пагадненне ўключаны пункт аб правядзенні акцыі пратэсту пасля «выбараў». Яна была прапанаваная Беларускім нацыянальным кангрэсам. Больш за тое, прыняцце такой фармулёўкі - аб абавязковым правядзенні пратэстнай акцыі - было галоўнай умовай Кангрэса, без якога мы б не падпісвалі гэта пагадненне.

Без завяршальнай акцыі пратэсту нельга наогул планаваць ніякага ўдзелу ў «выбарах». Бо чалавек, які паважае сябе, павінен умець адказаць на абразу. А напісаць на «выбарах» апазіцыі 5% галасоў - гэта і ёсць абраза ад улады.

Што тычыцца адзінага спісу дэмакратычных кандыдатаў, то тут мы праводзім кансультацыі ў розных фарматах. Акрамя Кансультацыйнай рады ёсць яшчэ і іншыя фарматы: напрыклад, праходзяць кансультацыі паміж Беларускім нацыянальным кангрэсам і правацэнтрысцкай кааліцыяй.

Я мяркую, што ў аснове аб'яднання апазіцыі павінен быць маральны падыход, заснаваны на еўрапейскім вектары развіцця Беларусі. Цяпер не тыя часы, каб мы маглі дазволіць сабе аб'ядноўвацца з тымі, хто дапускае «еўразійскі» вектар развіцця. Пасля вайны ва Украіне відавочна, што гэты «вектар» нясе пагрозу самому існаванню беларускай дзяржавы.

Можна ахвяраваць нейкімі амбіцыямі, але адно павінна быць нязменным: апазіцыя павінна аб'ядноўвацца на базе еўрапейскіх каштоўнасцяў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках