Госці з Афрыкі праспявалі ў Лідзе па-беларуску
15- 1.08.2016, 8:50
- 11,989
Ураджэнцы Конга выканалі песню «Бывай, Алеся» з рэпертуару ансамбля «Песняры» на словы Аркадзя Куляшова.
У сеціве апублікавалі відэа, як у Лідзе на беларускай мове праспявалі юнакі з Конга.
Відэа апублікаваў на Youtube.com карыстальнік Аляксандр Шляпкоў, даўшы загаловак: «Да слёз. У Лідзе госці з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга спяваюць для беларусаў беларускія песні».
Ураджэнцы Конга выканалі песню «Бывай, Алеся» з рэпертуару ансамбля «Песняры» на словы Аркадзя Куляшова.
«Вось ім трэба пашпарты Беларусі адразу выдаць», - камэнтуюць відэа карыстальнікі сеткі.
«Цудоўна, з душой, амаль як «Песняры». Брава, хлопцы! Відаць, што зямля, дзе вы вучыцеся, для вас дарагая», - пішуць камэнтатары.
Верагодна, што госці з Конга - навучэнцы Вайсковай акадэміі Беларусі, якія праходзілі практыку ў Лідзе, выказаў здагадку «Белсат».