19 красавiка 2024, Пятніца, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд у Кіеве пакінуў Саакашвілі на волі

Суд у Кіеве пакінуў Саакашвілі на волі
МІХАІЛ СААКАШВІЛІ

Кіеўскі суд адхіліў запыт пракуратуры аб ягоным хатнім арышце.

Украінскі апазіцыйны палітык і экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі пастановай Пячэрскага суда Кіева пакінуты на волі. Суд адхіліў запыт пракуратуры аб ягоным хатнім арышце. Пра гэта ў панядзелак, 11 снежня, паведамляе карэспандэнт DW, які знаходзіцца на месцы падзей.

"Хадайніцтва пракурора <...> аб выкарыстанні меры стрымання ў выглядзе 24-гадзіннага хатняга арышту ў дачыненні да падазраванага Саакашвілі пакінуць без задавальнення", - адзначаецца ў пастанове суда, абвешчанай у панядзелак вечарам. Гэтая пастанова можа быць абскарджаная пракуратурай у апеляцыйнай інстанцыі.

Сам Саакашвілі падчас паседжання заявіў, што не заклікае "ні да якіх рэзкіх дзеянняў". Ён адзначыў, што "нам не патрэбна ніякая канфрантацыя", а таксама назваў сябе "палонным украінскага алігархату". Пры гэтым суд дазволіў Саакашвілі на перыяд слуханняў справы знаходзіцца па-за клеткай для падсудных.

На пасяджэнні таксама прысутнічала кіраўніца парламенцкай фракцыі ў Вярхоўнай радзе Юлія Цімашэнка, якая заявіла аб гатоўнасці ўзяць Саакашвілі "на парукі". У зале суда знаходзіліся каля ста журналістаў, аднак яшчэ немалая колькасць рэпарцёраў не здолела патрапіць у залу. Перад будынкам суда сабраўся вялікі натоўп прыхільнікаў Саакашвілі. Неўзабаве пасля пачатку працэсу паліцыя пачала выштурхоўваць пікетоўцаў з праходу, што вядзе да будынка суда.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках