5 траўня 2024, Нядзеля, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Францішак нагадаў пра сапраўдны сэнс Нараджэння

4
Папа Францішак нагадаў пра сапраўдны сэнс Нараджэння

Кіраўнік Ватыкана заклікаў за святочнымі клопатамі не забываць пра сутнасць свята.

У дзень свайго 81-га дня нараджэння на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане Папа Рымскі Францішак заклікаў не прыбіраць са свята Божага Нараджэння самога Езуса, піша from-ua.com.

Адпаведнае відэа размешчанае на афіцыйным канале Ватыкана ў Youtube.

Нягледзячы на асаблівы дзень, пантыфік ні словам не абмовіўся аб сваім свяце, і толькі падзякаваў моладзі, якая на плошчы гучна спявала і скандавала: "З днём нараджэння цябе!"

Францішак не стаў касаваць і сваю традыцыйную малітву Angelus Domini- "Анёл Гасподні", - якую ён чытае нядзелямі з акна свайго кабінета, што выходзіць на галоўную плошчу Ватыкана.

Разважаючы над словамі апостала Паўла, якія ён цытаваў у гэтую нядзелю на набажэнстве ва ўсіх рыма-каталіцкіх храмах - "Заўсёды радуйцеся, няспынна маліцеся, за ўсё дзякуйце" - ён распавёў пра тое, як "падрыхтаваць шлях да Госпада" за тыдзень да ягонага Нараджэння. Адштурхоўваючыся ад слоў апостала, пантыфік падкрэсліў тры ключавыя моманты ў гэтай падрыхтоўцы: радасць, малітва і падзяка.

Паводле ягоных слоў, хрысціянін павінен "заўсёды заставацца ў радасці, нават калі справы ідуць не так, як хочацца", нягледзячы на тое, што "турботы, цяжкасці і пакуты ёсць у жыцці кожнага чалавека, і часта навакольная рэальнасць здаецца нам няветлай". "Ёсць глыбінная радасць, гэта і ёсць супакой. Супакой - гэта радасць "нулявога ўзроўню", але гэта ўсё адно радасць", - падкрэсліў Папа.

"Радасць, якая характарызуе чаканне Месіі, заснаваная на няспыннай малітве", - прадоўжыў ён. "Праз малітвы мы можам уступіць у трывалую камунікацыю з Богам, што з'яўляецца крыніцай праўдзівай радасці", - сказаў кіраўнік Каталіцкай царквы.

І, нарэшце, ён падкрэсліў, наколькі важна адчуваць пачуццё падзякі да Бога, які велікадушны, міласэрны і цярплівы.

Папа Францішак блаславіў фігуркі Немаўляці Ісуса - "бамбінэлі", - а затым сказаў: "Калі вы будзеце маліцца дома, перад батлейкай, звярніце ўвагу на пяшчотнае немаўля Ісуса, які нарадзіўся бедным і далікатным сярод нас, каб даць нам сваю любоў. Гэта- цяперашняе Божае Нараджэнне. Калі мы прыбяром Ісуса, што застанецца ад Божага Нараджэння? Пустая пагулянка. Не прыбірайце Ісуса з Божага Нараджэння! Ісус - гэта цэнтр свята Божага Нараджэння, Ісус – і ёсць сапраўднае Божае Нараджэнне!" - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках