5 траўня 2024, Нядзеля, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія плыўцы здабылі другі медаль на ЧЕ ў Даніі

2
Беларускія плыўцы здабылі другі медаль на ЧЕ ў Даніі
ФОТА З САЙТА NAVINY.BY

Беларусы здабылі "бронзу" ў мужчынскай камбінаванай эстафеце.

Мужчынская каманда Беларусі (Павел Санковіч, Ілля Шымановіч, Яўген Цуркін, Антон Латкін) здабыла ў дацкім Капэнгагене бронзу чэмпіянату Еўропы на кароткай вадзе ў камбінаванай эстафеце 4×50 м, піша tut.by.

Беларусы паказалі вынік 1 хвіліна 32,6 секунды.

Стартавы адрэзак на спіне Павел Санковіч закончыў трэцім, Ілля Шымановіч на другім этапе брасам перадаў эстафету другім, Яўген Цуркін на адрэзку батэрфляем утрымаў 2-ю пазіцыю, а на заключным этапе вольным стылем Антон Латкін прапусціў наперад італійца Луку Дота, але застаўся ў тройцы медалістаў.

Перамогу з сусветным рэкордам (1.30,44) атрымала каманда Расеі, срэбра ў плыўцоў Італіі (1.31,91).

Адзначым, што ў фінал беларусы прабіліся з найлепшым часам (1.32,29).

Блізкі да медаля быў беларус Павел Санковіч на дыстанцыі 50 м на спіне. Да апошніх сантыметраў ён змагаўся за п'едэстал, але з вынікам 23,13 секунды здзейсніў дотык борціка ўсяго на 0,01 секунды пазней, чым француз, які замкнуў прызавую тройку. Жэрэмі Стравіце (23,12).

Золата з вынікам 23,05 секунды здабыў італіец Сімоне Сабіёні, срэбра ў расейцы Клімента Калеснікава (23,07).

ФОТА: COPENHAGEN2017.MICROPLUSTIMING.COM

Раней на кантынентальным форуме ў Капенгагене каманда Беларусі здабыла серабро ў змешанай камбінаванай эстафеце 4×50 м.

З 2 узнагародамі (1 серабро, 1 бронза) беларускія плыўцы занялі 16-е месца ў медальным заліку чэмпіянату Еўропы на кароткай вадзе (даўжыня басейна 25 м).

ФОТА: COPENHAGEN2017.MICROPLUSTIMING.COM

Трохразовая медалістка Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя, якая рыхтуецца да летняга сезона і ЧЕ-2017, у Даніі заплыў прапускала.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках