11 траўня 2026, панядзелак, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рынак працы ў Польшчы дасягнуў найлепшых паказчыкаў за 26 гадоў

3
Рынак працы ў Польшчы дасягнуў найлепшых паказчыкаў за 26 гадоў

Вынікі перасягнулі прагнозы аналітыкаў Міністэрства працы Польшчы.

Беспрацоўе ў Польшчы ў лістападзе склала 6,5%. Пра гэта «Радыё Польшча» паведаміла Галоўнае статыстычнае агенцтва. Гэта самы нізкі паказчык з 1990 года, які выявіўся ніжэйшым, чым у кастрычніку, калі ўзровень беспрацоўя склаў 6,6%.

Эканаміст банка Zachodni WBK Гжэгаж Агонек падкрэсліў, што звесткі Галоўнага статыстычнага агенцтва пацвярджаюць добрую сітуацыю на рынку працы Польшчы.

«Працяг тэндэнцыі зніжэння ўзроўню беспрацоўя супадае ў часе з паведамленнямі пра праблемы з пошукам новых работнікаў. Гэта сведчыць пра тое, што рэшткавая ніша беспрацоўных - гэта людзі, якія з нейкіх прычын жадаюць заставацца незанятымі або спецыяльнасць якіх не адпавядае патрабаванням рынку», - адзначыў экспэрт.

Гжэгаж Агонек дадаў, што апублікаваныя паказчыкі перавышаюць чаканні Міністэрства працы, паводле ацэнак якога ўзровень беспрацоўя меў скласці 6,6%.

Паводле звестак Галоўнага статыстычнага агенцтва колькасць зарэгістраваных беспрацоўных у канцы лістапада ў Польшчы склала за 1 млн 67 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках