Відэафакт: Пасажырскі аўтобус у Слуцку знёс табло аўтазапраўкі
11- 28.12.2017, 21:50
- 24,004
Кіроўца аўтобуса страціў прытомнасць падчас руху.
У Слуцку 28 снежня пасажырскі аўтобус урэзаўся ў табло аўтазапраўкі, піша мясцовы сайт kurjer.info.
ДТЗ адбылося а 17 гадзіне на павароце з вуліцы Максіма Багдановіча на аўтазапраўку №4 «Юнайтэд Компані».
Пасажыраў у аўтобусе ў гэты момант было няшмат. Інфармацыі аб пацярпелых пакуль няма.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 40-гадоваму кіроўцу аўтобуса №12 стала дрэнна за стырном, і ён страціў прытомнасць. Мужчыну забрала «хуткая».
Дырэктар аўтобуснага парка №2 Мікалай Валетка ў каментарах журналістам заявіў, што кіроўца перад выездам прайшоў медкамісію і на сваё самаадчуванне не скардзіўся.
