15 траўня 2024, Серада, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахстан можа спыніць вяшчанне расейскіх каналаў

24
Казахстан можа спыніць вяшчанне расейскіх каналаў

Улады Казахстана маюць намер спыніць вяшчанне расейскіх каналаў ужо ў снежні 2017 года.

Нацыянальны аператар сувязі Казахстана «Казахтелеком» ужо ў снежні можа спыніць рэтрансляцыю чатырох эфірных расейскіх тэлеканалаў. Прычына - новае павелічэнне кошту правоў за рэтрансляцыю, паведамляе currenttime.tv.

Улады Казахстана афіцыйна абвясцілі, што могуць прыпыніць вяшчанне расейскіх тэлеканалаў «НТВ-Мир», «РТР-Планета», «Россия-24» і «Россия-Культура», прычым ужо ў снежні 2017 года.

Гэтыя тэлеканалы ўваходзяць у пералік абавязковых агульнадаступных тэлеканалаў на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі і распаўсюджваюцца ў Расеі без збірання платы за іх рэтрансляцыю. У шэрагу краін на постсавецкай прасторы аператары платнай тэлевізіі таксама раней не плацілі за выкарыстанне кантэнту гэтых каналаў. Але для Казахстана было зроблена выключэнне. Рэтрансляцыя чатырох каналаў на яго тэрыторыі была платнай, і кошт паслугі нядаўна чарговы раз вырас.

У Казахстане папярэджваюць, што павышэнне кошту правоў на рэтрансляцыю прывядзе да росту коштаў за паслугі кабельнай ТВ для абанентаў нацыянальнага аператара сувязі «Казахтелеком». Але фармальна ўлада Казахстана адсунулася ад развязання гэтага пытання.

«Тэлеканалы хочуць падняць тарыфы на паказ сваёй прадукцыі на тэрыторыі Казахстана. Цяпер ідзе перамоўны працэс з гэтай нагоды. Гэта прыватныя ўзаемаадносіны паміж тэлеканаламі і аператарамі кабельных сетак», - заявіў міністр інфармацыі і камунікацыі Казахстана Даўрэн Абаеў.

Паводле інфармацыі «Правага медыя-цэнтра», казахстанскі тэлеглядач сёння аддае перавагу менавіта расейскім тэлеканалам: казахстанская тэлевізія не можа скласці ім канкурэнцыю.

«Некалькі гадоў таму наша арганізацыя праводзіла апытанне насельніцтва, якія каналы глядзяць казахстанцы. І, на жаль, на першых месцах ідуць «Россия», Першы канал, - заўважае медыя-юрыстка Гульміра Біржанава. - Чаму насельніцтва глядзіць Першы канал? Таму што нашы каналы абсалютна неканкурэнтаздольныя».

Біржанова мяркуе, што казахстанскі тэлеглядач сёння знаходзіцца пад уплывам расейскай прапаганды.

«Вельмі моцна ідзе прапаганда распаўсюджвання мовы нянавісці, і мы паказваем і вучым на іх прыкладзе, як нельга рабіць, на прыкладзе навінавых праграм. Вельмі моцнае распальванне варожасці, распаўсюд варожасці на тэлеканале «Россия», - заўважае яна.

Вось ужо амаль два гады ў Казахстане дзейнічаюць папраўкі да закона «Аб тэлерадыёвяшчанні», якія забараняюць рэкламу на платных каналах. Калі законапраект прымаўся ў парламенце, уласнікі кабельных аператараў асцерагаліся, што расейскія тэлеканалы праз гэтага пойдуць з казахстанскага рынку. Але гэтага не адбылося.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках