Гомельская бургерная жорстка адказала расейскаму дызайнеру Лебедзеву
22- 6.12.2017, 17:59
- 45,662
Гамельчукі раскрытыкавалі лагатып, які ім прапанаваў расейскі дызайнер.
Арцемій Лебедзеў у інтэрв'ю расейскаму відэаблогеру Юрыю Дудзю распавёў аб лагатыпу гомельскай бургернай «ДжонФёдар», якое выканала студыя Лебедзева. Са слоў Лебедзева, лагатып апынуўся занадта прагрэсіўны для горада, таму заказчык яго не выкарыстоўваў, а «зліў». Арцемій уважае лагатып за адзін з найлепшых за сваю дзейнасць, піша citydog.by.

Сёння на сайце Арцемія Лебедзева з'явіўся адказ ад уладальнікаў бургернай «ДжонФёдар», дзе тлумачыцца чаму насамрэч не скарысталіся лагатыпам. Па пунктах - далей цытаты:
«1. Гэты лагатып не зможа патрапіць у топ-10 найлепшых лагатыпаў года.
2. Гэты лагатып зможа патрапіць у топ-10 найгоршых лагатыпаў года, за якія былі заплачаныя грошы.
3. Мне здаецца, я ўжо аднойчы рабіў гэты лагатып сам. У 1996 годзе, калі ўпершыню пазнаёміўся з праграмай Paint.
4. Гэты лагатып не спадабаўся НІКОМУ з тых людзей, якім мы яго паказалі. Ніводнаму з нашых кліентаў. Нейтральна на яго рэагуюць толькі каты і сабакі. Ёсць падазрэнні, што некаторым сабакам ён усё ж спадабаўся.
5. Гэты лагатып дробны, дрэнна чытаны і наўрад ці добра запамінальны.
6. Магчыма, гэты лагатып апярэдзіў свой час. Магчыма, ён падасца ўсім вельмі стромкім праз 15 гадоў. На жаль, большасць нашых кліентаў не апярэджвае свой час. І менавіта гэта большасць плаціць нам грошы СЁННЯ.
7. А. Лебедзеў у адказ напісаў, што кліенты ў канчатковым рахунку ядуць, не лагатып, а бургеры. Згодны, але ці значыць гэта, што лагатып не патрэбен наогул? За што тады заказчыкі лагатыпаў плацяць грошы?».