Зорка фільма «Асноўны інстынкт» расказаў, як на яго жыццё паўплываў характар дзеда з Беларусі
- 11.10.2026, 15:29
Майкл Дуглас апублікаваў мемуары.
82-гадовая зорка Галівуда Майкл Дуглас апублікаваў мемуары «Чортава захапляльная паездка», у якіх шчыра распавёў пра сваё асабістае жыццё, піша Daily Mail.
У кнізе распавядаецца пра глыбока ўкаранелую няўпэўненасць, якую ўнушыў яму легендарны бацька — зорка «Спартака» Кірк Дуглас, у чыёй цені ён правёў шэсць дзесяцігоддзяў кар’еры, спрабуючы вырвацца. Малодшаму Дугласу гэта відавочна ўдалося — хаця б таму, што ён атрымаў «Оскары», якія яго бацьку так і не дасталіся. Адзін — у 1976 годзе за сумеснае прадзюсаванне фільма «Палёт над гняздом зязюлі», удастоенага мноства «Оскараў», а другі — у 1988 годзе за найлепшую мужчынскую ролю — за ўвасабленне бязлітаснага фінансіста Гардона Гекка ў «Уол-стрыт».
Маці Майкла, актрыса Дыяна Дыл, стамілася ад неаднаразовых здрад Кірка і развялася з ім, калі іх старэйшаму сыну было шэсць гадоў. Кірк, паводле слоў Дугласа, «пераняў ад свайго бацькі выбухны характар <�…> калі мы правініліся, ён нас біў». Дуглас дадае, што быў «эмацыйна закрыты з ранняга ўзросту, схаваны за сваёй сталёвай абалонкай» і ўсё жыццё адчуваў страх перад бацькам. Хоць Кірк спрабаваў накіраваць Майкла на юрыдычную ніву, кажучы яму, што «кінатворчасць — самая сумная прафесія ў свеце», той пайшоў па бацькавых слядах у акцёрства.
Нагадаем, што дзедам акцёра быў Гершл Даніэлавіч (1884–1954). Ён нарадзіўся ў Чавусах Магілёўскай вобласці, у 1910-м разам з жонкай эміграваў у ЗША. Там у 1916-м у яго нарадзіўся Ісер Даніэлавіч (вядомы як Кірк Дуглас), у апошняга — Майкл Дуглас.