Узброеныя сілы Украіны паказалі магутную атаку на пазіцыі акупантаў
- 11.10.2026, 15:35
Танк і Bradley расстралялі ўмацаванні расіян прамаю наводкай.
Экіпажы танка і баявой машыны пяхоты Bradley 475-га штурмавога палка Code 9.2 вырушылі на перадавую і нанеслі ўдары прамаю наводкай па пазіцыях расійскіх акупантаў.
Як паведамляе «Цензор.НЕТ», украінскія вайскоўцы пад прыкрыццём уласных беспілотнікаў наблізіліся да варожых пазіцый і адкрылі агонь па праціўніку.
Падчас выканання баявога задання дроны забяспечвалі прыкрыццё бранятэхнікі з паветра і кантралявалі маршрут яе перамяшчэння.
Пасля нанясення удараў экіпажы танка і Bradley паспяхова вярнуліся да месца дыслакацыі.