25 красавiка 2024, Чацвер, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі зрабілі куплі згодна з леташнім чэкам і былі ў шоку

36
Менчукі зрабілі куплі згодна з леташнім чэкам і былі ў шоку
Фота: onliner.by

Куплі былі зробленыя ў адной і той жа краме.

Не прэтэндуючы на навуковасць і ісціну ў апошняй інстанцыі, журналісты onliner.by ўзялі чэк за 21 сакавіка 2016 года і адправіліся ў тую ж краму па тыя ж тавары - вывучаць цэннікі. За год патаннеў толькі адзін тавар з 19 у леташнім чэку, кошт яшчэ аднаго застаўся тым жа, астатнія падаражэлі. Некаторыя кошты дык і зусім прымусілі журналістаў здзіўляцца.

Вось ён чэк за сакавік. Рабілі закупы журналісты ў стандартнай краме сеткі «Постгандаль» каля дома. Тут 19 тавараў, уключаючы пакеты. Выніковая сума чэка - 278 100 недэнамінаваных рублёў, ці 27 рублёў 81 капеек новымі.

Якія прадукты ўдалося знайсці?

Тварожныя лустачкі. Летась бралі іх па 18,7 тысячы (1,87 рубля), а цяпер па 1,94. Рост - 3,7%.

Моладзевая сумесь «Белы пелікан». За яе летась трэба было аддаваць 28,2 тысячы (2,82 рубля), столькі ж яна каштуе цяпер.

Бананы. Летась за кілаграм прасілі 31,5 тысячы (3,15 рубля). Цяпер яны каштуюць нават танней - 3, 10 рубля.

Ражанка «Пяшчота». Раней каштавала 7,3 тысячы (73 капейкі). Цяпер - 86 капеек (плюс амаль 18%).

Прэзерватывы «Durex». Летась за пачак плацілі 45,2 тысячы (4,52 рубля). Цяпер іх прапаноўваюць купіць па 5,64 рубля. Рост - блізу 24%.

Жэле ў пакаванні. Летась на паліцы стаяў прадукт ад «Крыніцы». Пакецік важыў 100 грамаў і каштаваў 7,5 тысячы (75 капеек). Цяпер крама прапануе 80-грамовыя пачкі ад «Лідкону». Кошт - 87 капеек. Кошт за 100 грамаў вырас да 1,04 рубля.

Ананасы кольцамі. летась была марка «Раял Фемэлі» з коштам 35,6 тысячы (3,56 рубля). Цяпер яе няма. На паліцы стаіць банка садавіны ад «Мікада» з цэннікам 4,66 рубля. Кошт вырасл і зусім на рубель і 10 капеек.

Хлябцы «Др. Корнер». Раней у продажы былі зёлкавыя па 17,3 тысячы (1,73 рубля). Цяпер на паліцы стаялі толькі карамельныя з цэннікам 2,01 рубля. На 28 капеек даражэйшыя.

Дэсерт сметанковы Panna Cota ад «Беллакт» летась бралі па 7500 рублёў (75 капеек). Сёлета дакладна такога ж не знайшлося, а вось клубнічны каштаваў ужо па 1,05 рубля. Давялося выдаткаваць на 30 капеек больш.

Але больш за ўсё журналістаў уразіў кошт пакета. Калі летась стандартная «майка» каштавала 1700 рублёў (17 капеек), то цяпер за яе давядзецца аддаць 23 капейкі. Цягам года пакеты з лагатыпам крамы падаражэлі на 35%.

Чаго не знайшлі?

Не змаглі купіць дзве пачкі зёлкавага печыва «Белвіта», тварожныя дэсерты «Арэхі - карамель» і «Лімон - бісквіт», а таксама тварожныя эклеры. Таксама ў гэты раз не спатрэбіўся і маленькі фасовачны пакет.

Разам на ўсё пра ўсё журналісты выдаткавалі 27 рублёў і 17 капеек - практычна леташняя сума. Праўда, у чэку усяго 13 тавараў, на шэсць менш, чым летась.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках