25 красавiка 2024, Чацвер, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: І які дурань скажа, што Лукашэнка «выйграў» газавую спрэчку?

14
Леанід Заіка: І які дурань скажа, што Лукашэнка «выйграў» газавую спрэчку?
Леанід Заіка

Крыкі і скачкі на месцы з нагоды газу - гэта спроба адцягнуць увагу людзей ад банкруцтва эканамічнай палітыкі.

Пра гэта ў каментары «Салiдарнасцi» распавёў эканаміст Леанід Заіка.

- Асабіста я плачу за газ больш, - заўважыў ён. - Уважліва паглядзеў аплатнае даручэнне, якое мне прыйшло, і ўбачыў: як мянчук, які жыве ў кватэры з газавай плітой, плачу 140 даляраў (з разліку на тысячу кубаметраў - заўв.). І мне здаецца, што ніхто не знізіць мне і мільёнам беларусаў гэтыя кошты газу.

Менавіта таму не радавацца, ні сумаваць у сувязі з новымі беларуска-расейскімі дамоўленасцямі ў беларусаў няма падстаў, мяркуе экспэрт:

- А тое, што газ атрымліваюць дырэктары дрэнных прадпрыемстваў, і ў іх утворыцца запазычанасць за электрычнасць...Дык давайце мяняць гэтых дырэктараў. Крыкі і скачкі на месцы з нагоды газу - гэта спроба адцягнуць увагу людзей ад неэфектыўнай эканамічнай палітыкі.

Эканаміст мяркуе, што ніякай спрэчкі паміж Беларуссю і Расеяй не было, а было толькі «нежаданне адказваць паводле кантрактаў»:

- Калі ў снежні мы павінны былі плаціць 350 мільёнаў даляраў, потым - ужо 500 тымі ж коштамі, якія мы самі прыдумалі, то цяпер усе 700...І які дурань скажа, што мы нешта выйгралі? І тое, што нафту нам даюць, таксама не перамога, бо яе беларускія алігархі перапрацоўваюць. Беларусам дастаткова і 7 мільёнаў тон нафты, нават калі будуць ездзіць кожны дзень на сваіх аўтамабілях. А астатні аб'ём з 24 мільёнаў тон, якія пастаўляюцца ў Беларусь, проста патрапіць у кішэні тых людзей, якія любяць уладу.

У гэтай сітуацыі насельніцтва павінна думаць пра іншае, мяркуе суразмоўца.

- Многія забываюць, колькі падаткаў мы плацім з бензіну. Палова кошту - гэта акцыз і ПДВ, якія аплачвае наша насельніцтва, а не расейцы, армяне або чукчы, якія нам гэтую нафту прадаюць. Вось пра што трэба думаць беларусам, - падсумоўвае Леанід Заіка.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках