11 траўня 2024, Субота, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі ў Беларусі пацяплее?

10
Калі ў Беларусі пацяплее?

Прагноз агучылі беларускія сіноптыкі.

Цёплае надвор'е прыйдзе ў Беларусь у канцы красавіка, паведаміў БелТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

«Халодным будзе ўвесь наступны тыдзень. Сярэдняя тэмпература паветра чакаецца на 3-7 градусаў ніжэйшай за норму. Большую частку тыдня варункі надвор'я будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў халоднай паветранай масе, а ветры паўночнай чвэрці прадоўжаць утрымліваць паніжаную камфортнасць. Ападкі малаімаверныя. Згодна з папярэднім прагнозам, больш цёплае надвор'е прагназуецца ў апошняй пяцідзёнцы красавіка», - адзначыў Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, 18 красавіка, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай на асобных адцінках дарог галалёдзіца. Тэмпература ўначы складзе ад мінус 1 да мінус 7 градусаў, на паўночным усходзе - да 10 марозу. Удзень паветра прагрэецца да 3-8 градусаў, у паўднёвых раёнах - да 10 градусаў.

У сераду таксама будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература ўначы складзе 0- мінус 7 градусаў, на паўночным усходзе - да 9 градусаў марозу. Удзень паветра прагрэецца да 3-8 градусаў.

Без ападкаў будзе ў чацвер, 20 красавіка. Тэмпература ўначы складзе 2-9 градусаў марозу, на поўначы ў асобных раёнах тэмпература апусціцца да мінус 11 градусаў. Удзень будзе 3-8 градусаў цяпла, на захадзе - да 10 градусаў.

У пятніцу, 21 красавіка, уначы будзе без ападкаў. Раніцай да паўночных заходніх раёнаў краіны падыдзе атмасферны фронт, які прынясе кароткачасовыя ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу. Уначы і раніцай магчымы слабы туман. Тэмпература ўначы складзе мінус 1-8 градусаў, на ўсходзе пры прасвятленнях - да 10 градусаў марозу. Удзень паветра прагрэецца да 4-10 градусаў, на поўдні - да 12 градусаў.

«У выхадныя надвор'е будуць фармаваць атмасферныя франты ад цыклона над Скандынавіяй. Чакаецца пахмурнае з ападкамі надвор'е. Начныя тэмпературы трохі падвысяцца, а дзённыя застануцца ў тых жа межах», - распавёў Дзмітрый Рабаў.

Так, у суботу на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Уначы і раніцай прагназуецца слабы туман. Тэмпература ўначы складзе 0- плюс 6 градусаў, удзень - ад 4 да 11 градусаў.

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, уначы з мокрым снегам). Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў. Удзень будзе 4-11 градусаў цяпла. Згодна з папярэднім прагнозам больш цёплае надвор'е прагназуецца ў апошняй пяцідзёнцы красавіка.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках