27 красавiка 2024, Субота, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік міністра замежных спраў: Не думаю, што расейскія войскі застануцца ў Беларусі

19
Намеснік міністра замежных спраў: Не думаю, што расейскія войскі застануцца ў Беларусі

Алег Краўчанка не змог упэўнена адказаць на гэтае пытанне.

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка ўзяў удзел у дыскусіі «Паміж Усходам і Захадам: Беларусь на скрыжаванні». Яе арганізаваў у Вашынгтоне аналітычны цэнтр The Atlantic Council, паведамляе nn.by.

Алег Краўчанка распавёў, што на сваіх сустрэчах у Вашынгтоне будзе абмяркоўваць пытанне вяртання паслоў ЗША і Беларусі ў адпаведныя краіны. Аднак казаў ён пра гэта без вялікага аптымізму.

Дачыненні Беларусі ды Расеі Краўчанка параўнаў з дачыненнямі Канады і ЗША. Ён выказваў меркаванне, што «шырокія эканамічныя сувязі з Расеяй непазбежныя і выгадныя для Беларусі».

На пытанне, ці няма небяспекі таго, што расейскія войскі застануцца ў Беларусі пасля вучэнняў «Захад-2017», адказ намесніка міністра быў такі: «Я не думаю, што яны (расейскія войскі - рэд.) застануцца. Гэта руцінныя, перыядычныя вучэнні, такія былі і раней».

«Гэта (размяшчэнне войскаў у Беларусі - рэд.) было б гіганцкай стратэгічнай памылкай Расеі, хоць мы ведаем, што яны такія памылкі часам робяць», - адзначыў амерыканскі ўдзельнік дыскусіі, прафесар Універсітэта Пенсільваніі і дырэктар Biden Center for Diplomacy and Global Engagement Майкл Карпэнтэр.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках