23 красавiка 2024, aўторак, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад Абельскай да Ярмошынай: Поўны спіс уладальнікаў элітных катэджаў у Драздах

98
Ад Абельскай да Ярмошынай: Поўны спіс уладальнікаў элітных катэджаў у Драздах

Кожны з 112 уладальнікаў катэджа ў Драздах можа ўважаць сябе за даляравага мільянера.

Нават за простыя дамы тут просяць амаль па паўтара мільёна. Зразумела, сёння за такія грошы катэдж не прадасі, гэта ілюзія. Але нават калі скінуць кошт да $1 мільёна, атрымліваецца займальная арыфметыка.

Цягам апошняга дзесяцігоддзя надзелы для будаўніцтва катэджаў у Драздах, суседняй Вяснінцы і за «Мінск-Арэнай» атрымалі больш за 100 прадстаўнікоў лукашэнкаўскай «эліты».

Першыя катэджы будаваліся цэнтралізавана, а гаспадары расплачваліся крэдытнымі грашыма. Цяпер звычайна абыходзяцца сваімі сіламі. Будаўнікі ацэньваюць рэальныя ўкладанні ў такі дом як $40-200 тысяч, не больш, з улікам таго што ўся інфраструктура тут ужо была. Значыць, у кожнага з сотні наменклатуры і набліжаных асобаў чыстага прыбытку прыблізна на $1 мільён.

А агульны іх прыбытак тады — $100 мільёнаў. Хто ж гэтыя людзі, пайменна? Спіс, які друкуе «Наша Ніва», — важны дакумент нашай эпохі.

Адарванасць наменклатуры ад простых людзей можна назіраць і ў ментальным (успомніце заяву міністра працы Марыяны Шчоткінай), і ў тэрытарыяльным плане.

Генеральны пракурор Аляксандр Канюк (ён таксама ў гэтым спісе), мяркуе, што грамадству «неэтычна» ведаць пра дабрабыт чыноўнікаў. Але гэта не так.

Паводле Канстытуцыі, адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў Беларусі з'яўляецца народ. Усе міністры і пракуроры — проста нанятыя на працу часовыя мэнэджары. Аднак пастановы аб выдзяленні зямлі ў абыход заканадаўства не публікуюцца на Нацыянальным прававым партале.

«Катэдж у Драздах» можна назваць як заўгодна — прывілея, бонус. Але перш за ўсё гэта плата за лаяльнасць. Ніводзін са 100 чалавек ні разу не выступіў з публічнай крытыкай Аляксандра Лукашэнкі.

Абельская Ірына — кіраўніца Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра

Агееў Аляксандр — у свой час міністр энэргетыкі

Азаранка Вікторыя — тэнісістка

Альшэўскі Віктар — мастак

Алымаў Юрый — у свой час намеснік старшыні Нацбанку

Андрэйчанка Уладзімір — старшыня палаты прадстаўнікоў

Анфімаў Леанід — старшыня Дзяржкантролю

Бамбіза Іван — у свой час віцэ-прэм'ер

Бандарчук Таццяна — у свой час дырэктарка «Белдзяржцырка»

Бардзюжа Мікалай — у свой час генеральны сакратар АДКБ, грамадзянін Расеі

Бароўскі Аляксандр — у свой час кіраўнік «Белнафтахіма»

Батура Барыс — у свой час старшыня Менаблвыканкама

Булыгін Сяргей — першы намеснік кіраўніка федэрацыі біятлона

Вакульчык Валерый — старшыня КДБ

Васілевіч Рыгор — у свой час генеральны пракурор

Вашчанка Уладзімір — міністр у надзвычайных сітуацыях

Уцюрын Андрэй — намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі

Галаванаў Віктар — у свой час міністр юстыцыі

Грышын Аляксей — алімпійскі чэмпіён

Гусараў Анатоль — генеральны дырэктар «Белавія»

Давыдзька Генадзь — старшыня Белтэлерадыёкампаніі

Дашчынскі Дзмітрый — прызёр Алімпійскіх гульняў

Дражын Уладзімір — у свой час віцэ-прэм'ер

Ермакова Надзея (два надзелы) — у свой час старшыня Нацбанку

Ерын Леанід — у свой час старшыня КДБ

Ярмошына Лідзія — старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі

Жылін Ігар — у свой час кіраўнік «Белнафтахіма»

Зайцаў Вадзім — у свой час старшыня КДБ

Зась Станіслаў — сакратар Савета бяспекі

Захараў Міхаіл — хакейны трэнер

Зінкевіч Уладзімір — мастак

Зіноўскі Уладзімір — міністр эканомікі

Іваноў Валерый — у свой час віцэ-прэм'ер

Іванчанка Мікалай — у свой час намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі

Качанава Наталля — кіраўніца адміністрацыі Лукашэнкі

Кабякоў Андрэй — прэм'ер-міністр

Кадушка Мікалай — у свой час намеснік старшыні Нацбанку

Казіятка Юрый — кіраўнік «Сталічнай тэлевізіі»

Калінін Анатоль — віцэ-прэм'ер

Калавур Павел — старшыня Нацбанку

Камянкоў Віктар — у свой час старшыня Вышэйшага гаспадарчага суда

Кісель Рыгор — у свой час кіраўнік АНТ

Канаплёў Уладзімір — у свой час старшыня «палаты прадстаўнікоў»

Канюк Аляксандр — генеральны пракурор

Корбут Мікалай Мікалаевіч — у свой час кіраўнік справамі Лукашэнкі

Косінец Аляксандр — кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі

Кудравец Алена — дырэктар «Беларускай калійнай кампаніі»

Куляшоў Анатоль — у свой час міністр унутраных спраў

Курачкін Генадзь — у свой час міністр архітэктуры і будаўніцтва

Кушнір Антон — алімпійскі чэмпіён

Ладуцька Мікалай — у свой час старшыня Менгарвыканкама

Латыпаў Урал — у свой час кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі

Ляпарская Ірына — трэнерка ў мастацкай гімнастыцы

Лузгін Мікалай — у свой час намеснік старшыні Нацбанку

Макей Уладзімір — міністр замежных спраў

Мальцаў Леанід — у свой час старшыня Памежнага камітэта і кіраўнік Савета бяспекі

Мартынаў Сяргей — у свой час міністр замежных спраў

Маскевіч Сяргей — у свой час міністр адукацыі

Матусевіч Міхаіл — у свой час віцэ-спікер «савета рэспублікі»

Мацюшэўскі Васіль — першы віцэ-прэм'ер

Міхневіч Наталля — прызёрка Алімпійскіх гульняў

Міцкевіч Валерый — намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі

Мясніковіч Міхаіл — спікер «савета рэспублікі»

Наскевіч Іван — старшыня Следчага камітэта

Навіцкі Генадзь — у свой час прэм'ер-міністр

Навіцкі Алег — касманаўт

Навумаў Уладзімір — у свой час міністр унутраных спраў

Нявыглас Генадзь — у свой час кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі

Папкоў Аляксандр — у свой час віцэ-прэм'ер

Папоў Вадзім — у свой час старшыня «палаты прадстаўнікоў»

Патупчык Уладзімір — міністр энэргетыкі

Паўлаў Міхаіл (памёр) — у свой час старшыня Менгарвыканкама

Паўлоўскі Аляксандр — у свой час старшыня Памежнага камітэта

Поўны Фёдар — святар

Пракаповіч Пятро (два надзелы) — у свой час віцэ-прэм'ер, старшыня Нацбанку

Праляскоўскі Алег — у свой час міністр інфармацыі

Пяткевіч Наталля — у свой час намесніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі

Радзькоў Аляксандр — у свой час намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі

Ракавец Аляксандр — банкір

Рапота Грыгорый — дзяржаўны сакратар саюзнай дзяржавы, грамадзянін Расеі

Рачкоўскі Ігар — у свой час старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта

Румас Сяргей — у свой час віцэ-прэм'ер

Румо Алег — лекар

Русы Міхаіл — віцэ-прэм'ер

Русецкі Анатоль — у свой час кіраўнік Нацыянальнай акадэміі навук

Рыбакоў Валянцін — намеснік міністра замежных спраў, у свой час памочнік прэзідэнта

Селязнёў Аляксандр — у свой час міністр архітэктуры і будаўніцтва

Сідорскі Сяргей — у свой час прэм'ер-міністр

Сукала Валянцін — старшыня Вярхоўнага суда

Сухарэнка Сцяпан — у свой час старшыня КДБ

Сямашка Уладзімір — віцэ-прэм'ер

Сянько Уладзімір — у свой час намеснік старшыні Нацбанка

Цяцерын Сяргей — тэнісны трэнер

Ткачоў Сяргей — у свой час памочнік Лукашэнкі

Таўпянец Эдуард — у свой час першы намеснік міністра энэргетыкі

Тозік Анатоль — у свой час віцэ-прэм'ер

Тапузідзіс Павел — бізнэсовец

Федарцоў Аляксандр — у свой час першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда

Харкавец Андрэй (памёр) — у свой час міністр фінансаў

Цалко Уладзімір — у свой час міністр прыродных рэсурсаў

Чыж Юрый — бізнэсовец

Шаеў Валянцін — у свой час старшыня Следчага камітэта

Шакуцін Аляксандр — бізнэсовец

Швед Андрэй — старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз

Шаўцоў Віктар — бізнэсовец

Шэйман Віктар — кіраўнік справамі прэзідэнта

Алег Шэпель, старшыня Паралімпійскага камітэта

Шпілеўскі Аляксандр — у свой час старшыня мытнага камітэта

Шуневіч Ігар — міністр унутраных спраў

Шчоткіна Мар'яна — віцэ-спікер «савета рэспублікі»

Якабсон Аляксандр — у свой час кіраўнік Дзяржкантролю

Ярмоленка Анатоль — спявак

Акрамя таго, міністр аховы здароўя Васіль Жарко, намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Мікалай Снапкоў і старшыня палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка атрымалі ў Драздах велізарныя кватэры, якія не траплялі ў агульны продаж.

Напісаць каментар 98

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках