26 красавiка 2024, Пятніца, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Дэкрэт пра «дармаедаў» трэба скасоўваць, а не рэдагаваць

13
Генадзь Фядыніч: Дэкрэт пра «дармаедаў» трэба скасоўваць, а не рэдагаваць
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ
ФОТА: PRACA-BY.INFO

Незалежны прафсаюз РЭП заявіў усяму свету, што антынародны дэкрэт трэба скасаваць нават у «новай рэдакцыі».

7 ліпеня міжустаноўная працоўная група накіравала Лукашэнку «новую рэдакцыю» дэкрэта «аб дармаедстве».

Сяброўская арганізацыя IndustriALL Беларускі прафсаюз супрацоўнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) па-ранейшаму ўпэўненая ў тым, што дэкрэт аб «дармаедах» трэба цалкам скасаваць.

Расказвае praca-by.info кіраўнік прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч:

«Дзякуючы актыўнасці нашага прафсаюза беларусы масава пратэставалі супраць дэкрэта №3, тым самым не дазволіўшы дакументам дзейнічаць у ранейшым рэжыме. Улада адмаўляецца прызнаць, што дэкрэт з'яўляецца антынародным, таму, пакідаючы ранейшы назоў, пераводзіць фокус на “рэсацыялізацыю асобаў, якія вядуць асацыяльны лад жыцця”».

На думку прафсаюза, ініцыятыва ўладаў працаўладкаваць асацыяльных грамадзянаў асуджаная на правал. Спачатку іх неабходна накіраваць на рэабілітацыю ў спецыялізаваныя медыцынскія ўстановы, а потым дапамагаць у пошуку жылля і працы.

Акрамя таго, новая канцэпцыя дэкрэта павінна спрыяць занятасці грамадзянаў.

Паводле звестак падатковых органаў, больш за 10,000 беларусаў займаюцца самастойнай дзейнасцю, напрыклад рэпетытары. Яны плацяць падаткі, але не вядуць бухгалтарскага ўліку і не падаюць падатковых дэкларацыяў. Міністэрства падаткаў і збораў плануе пашырыць спіс падобных відаў дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка: рамонт гадзіннікаў і абутку, выраб адзення і абутку з матэрыялаў заказчыка, тынковыя, малярныя і шкляныя працы. Каб легалізаваць сваю працу, грамадзянам трэба будзе заплаціць адзіны падатак памерам 10 даляраў ЗША. Свае прапановы сфармулявалі і іншыя міністэрствы, галоўнай мэтай якіх з'яўляецца спрашчэнне працэдуры ўліку і справаздачнасці для прадпрымальнікаў.

Таксама 7 ліпеня чыноўнікі распавялі пра пачатак працы ў вяртанні выплачанага за 2015 год падатку на «дармаедства». Вярнуць яго могуць усе грамадзяне, якія ў 2017 годзе працаўладкаваліся, дасягнулі пенсійнага ўзросту або прызнаныя недзеяздольнымі ці інвалідамі. Аднак выразная працэдура звароту на гэты момант не прапісаная.

На пасяджэнні Выканкама IndustriALL у Жэневе, Швэйцарыя, 27–28 красавіка міжнародны прафсаюзны рух прызнаў, што дэкрэт № 3 уціскае правы беспрацоўных, груба парушае 41 артыкул Канстытуцыі Беларусі і асноўныя міжнародныя прававыя акты, у тым ліку Канвенцыю МАП № 105 «Пра скасаванне прымусовай працы». Паводле вынікаў абмеркавання была прынятая рэзалюцыя пра Беларусь.

Рэгіянальны сакратар IndustriALL Вадзім Барысаў сказаў:

«IndustriALL зацікаўлены ў скасаванні дэкрэта, бо дрэнныя практыкі хутка распаўсюджваюцца ў рэгіёне, і наша задача зрабіць усё, каб гэтага не дапусціць. Асабліва актуальным пытанне можа стаць для прафсаюзаў Расеі, таму што ўрад краіны вельмі цікавіўся досведам падаткаабкладання ў Беларусі».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках