29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як акумулятарны «кароль» падмануў берасцейцаў

18
Як акумулятарны «кароль» падмануў берасцейцаў
ЛЕМЯШЭЎСКІ ТРЭЦІ ЗЛЕВА

Жыхары Берасця збіраюцца судзіцца з дзяржавай.

Жыхары Берасця незадаволеныя пастановай уладаў пабудаваць акумулятарны завод у наваколлі. На адмысловай сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовых уладаў і інвестарам праекта не было дзе яблыку ўпасці. Толькі вось вынікі сустрэчы берасцейцы называюць грэбаваннем і падманам і збіраюцца судзіцца з дзяржавай, піша сайт тэлеканала «Белсат».

Чаму прысутныя адчулі сябе падманутымі?

Ім абяцалі адказаць на ўсе пытанні, але, калі яны спыталі, якія ёсць законныя шляхі спыніць праект, супраць якога сабралі ўжо 8 000 подпісаў, намеснік старшыні Берасцейскага райвыканкама абвясціў сустрэчу скончанай.

На мінулым тыдні прадстаўнік адміністрацыі, фактычна, заявіў, што казаць пра змены трэба было раней, а цяпер, маўляў, ужо позна, бо працэдура грамадскіх слуханняў ужо скончаная. Юрысты, якія прадстаўляюць грамадзян, аднак, мяркуюць, што працэдуру правялі з парушэннямі.

Улады і інвестар паўтараюць: асцярогі жыхароў - беспадстаўныя. Маўляў, дзяржаўная экалагічная экспэртыза прызнала праект бяспечным.

Чым тады выкліканы недавер жыхароў?

Напрыклад, Светлагорскі цэлюлозны камбінат, які, на этапе праектавання, улады таксама прызналі абсалютна экалагічна бяспечным, цяпер, пасля запуску, ахінуў навакольныя вёскі задушлівым смуродам.

Падчас сустрэчы ўласнік завода Віктар Лемяшэўскі запрасіў людзей назаўтра накіраваць да яго ў офіс дэлегацыю, якой абяцаў паказаць усе дакументы, якія тычацца экалогіі праекта. Але сёння, калі прадстаўнікі грамадскасці адгукнуліся на запрашэнне, работнікі кампаніі, што сустрэлі іх, паказаць усе патрабаваныя паперы адмовіліся.

Іншая прычына - завод Лемяшэўскага ў Белаазёрску

Прадпрыемства фігуруе цяпер у крымінальнай справе аб незаконным скіданні свінцовых адкідаў на зямлю пад вёскай Зялёны Бор. Праўда, падазраваны ў правапарушэнні - не сам завод, а выканаўца вывазу адкідаў. Жыхары Зялёнага Бора абураюцца, што хто б ні быў вінаваты напраўду, галоўнае тое, што ўлады ўжо другі год адмаўляюцца правесці і апублікаваць экспэртызу ўздзеяння тых адкідаў на глебу і ваду. Берасцейцы, якія жывуць побач з акумулятарным заводам, які плануюць будаваць. патрабуюць перанесці яго ў менш населенае месца.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках