24 красавiка 2024, Серада, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацыянальнаму аэрапорту выдзеляць крэдыты на другую ўзлётна-пасадачную паласу

25
Нацыянальнаму аэрапорту выдзеляць крэдыты на другую ўзлётна-пасадачную паласу

Другую ўзлётна-пасадачную паласу плануецца ўвесці ў працу сёлета ў лістападзе.

Урад узгадніў з ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» выдачу ў 2018 годзе крэдытаў РУП «Нацыянальны аэрапорт Менск» для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта будаўніцтва другой штучнай узлётна-пасадачнай паласы з аб'ектамі дапаможнага прызначэння. Пра гэта паведамляе прэс-служба Савета міністраў.

Пастановай таксама вызначаная сума крэдыту - яна не павінна перавышаць 52,17 млн даляраў і 10,9 млн еўраў. Выплата працэнтаў за карыстанне ўстаноўленая ў 7,05% гадавых. Не выкарыстаныя у 2018 годзе сумы гэтых крэдытаў пераходзяць на наступны фінансавы год.

Таксама дакументам устаноўлена, што працэнты за карыстанне крэдытамі у 2018 годзе плаціць будуць бюджэт і фонды Мінтранса: 65% ад сумы - за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, 35% - за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду грамадзянскай авіяцыі і пазабюджэтнага цэнтралізаванага інвестыцыйнага фонду Міністэрства транспарту і камунікацый.

Нагадаем, 26 сакавіка 2015 года Лукашэнка падпісаў указ №137, якім уносяцца змяненні і дапаўненні ў некаторыя ўказы дыктатара, якія датычацца пытанняў будаўніцтва і рэканструкцыі аб'ектаў Нацыянальнага аэрапорта «Менск».

Згодна з дакументам, інвестпраект будаўніцтва ўзлётнай паласы павінен быць рэалізаваны за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду грамадзянскай авіяцыі і пазабюджэтнага цэнтралізаванага інвестыцыйнага фонду Мінтранса, уласных сродкаў РУП «Нацыянальны аэрапорт Менск», крэдытных рэсурсаў банкаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Раней меркавалася, што падрадчык, кітайская кампанія «Точмаш», пабудуе другую ўзлётна-пасадачную паласу да 2014 года, затым тэрміны былі ссунутыя да 2017 года. Разам з тым праект так і не быў рэалізаваны. У выніку беларускія ўлады прынялі пастанову аб будаўніцтве УПП уласнымі сіламі.

Другая ўзлётна-пасадачная паласа ў галоўнай паветранай гавані Беларусі будзе на 60 м даўжэйшай за папярэднюю і складзе 3,7 км. Паводле сваіх характарыстык яна зможа прымаць усе тыпы паветраных суднаў. Другую УПП плануецца ўвесці ў працу сёлета ў лістападзе.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках