27 красавiка 2024, Субота, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леандра Торэс: Мае сямейнікі мелі шэраг цяжкасцяў падчас пражывання ў Берасці

6
Леандра Торэс: Мае сямейнікі мелі шэраг цяжкасцяў падчас пражывання ў Берасці
ЛЕАНДРА ТОРЭС

Паўабаронца Леандра Торэс развітаўся з берасцейскім «Дынама».

Пра гэта піша «Трибуна».

«Дарагія заўзятары, я хачу паведаміць вам, што 12 снежня 2017 года я пакінуў клуб, але толькі сёння я магу зрабіць афіцыйную заяву. Я хацеў бы падзякаваць ўсяму персаналу клуба і людзям, якія штодня робяць «Дынама» Берасце вялікім клубам. Хачу сказаць вялікі дзякуй усім, хто зрабіў маё знаходжанне за гэтыя паўтара года ў Берасці найбольш камфортным, каб я пачуваўся выгодна.

Дзякую кожнаму фанату, хто перажываў за мяне, хто давяраў мне. Я ніколі не забуду здабыты намі кубак Беларусі. Ён назаўжды застанецца тату не толькі на маёй руцэ, але і ў мяне на сэрцы. Хачу сказаць вам, што сям'я для мяне - самае важнае і на першым месцы ў жыцці. Таму я прыняў гэтую пастанову дзеля сям'і. Я хачу паспрабаваць зрабіць сваіх блізкіх трохі больш шчаслівым, каб яны жылі нармальным жыццём, у краіне блізкай нам па духу.

Мае сямейнікі мелі шэраг цяжкасцяў пры пражыванні ў Берасці. Яны не змаглі цалкам адаптавацца ў Беларусі, не змаглі звыкнуць да яе звычаяў, да мовы. Лепш за ўсё адаптацыю прайшоў мой сын Францыска, які навучыўся трохі гаварыць па-расейску. Мне сумна ўсведамляць, што я не вярнуся ў Берасце, але на першым месцы - мая сям'я.

Шчыра дзякую вам за ўсё, я спадзяюся, што вы мяне разумееце, і я не кажу вам бывайце, а кажу да пабачэння. Калі-небудзь я хацеў бы вярнуцца ў «Дынама» як гулец або як трэнер, было б файна. Спадзяюся, вы мяне прымеце. Вітаю ад усяго сэрца і яшчэ раз дзякуй за ўсё», - сказаў Торэс.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках