23 красавiка 2024, aўторак, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Варшаўская фондавая біржа пабіла рэкорд усіх часоў

1
Варшаўская фондавая біржа пабіла рэкорд усіх часоў

Індэкс WIG перавысіў вынік дзесяцігадовай даўнасці больш чым на 100 пунктаў.

Белая паласа Варшаўскай фондавай біржы (ВФБ) працягваецца. У аўторак быў пабіты рэкорд усіх часоў - індэкс WIG, які аб'яднаў усе буйныя кампаніі на ВФБ, больш чым на 100 пунктаў перавысіў вынік дзесяцігадовай даўнасці. З пачатку студзеня інвестары маглі зарабіць на акцыях у сярэднім блізу 10%, паведамляе «Радыё Польшча».

2017 год стаў найлепшым годам для Варшаўскай фондавай біржы за апошнія 5 гадоў - каціроўкі акцый выраслі больш чым на 20%. Першыя дні новага года працягваюць прыносіць інвестарам добрыя навіны - індэкс WIG у аўторак пабіў рэкорд усіх часоў. Яго каціроўкі перавысілі 67 900 пунктаў.

Дагэтуль пік таргоў быў зафіксаваны ў ліпені 2007 года, калі WIG дасягнуў узроўню 67 773 пункта. Адразу пасля гэтага на фінансавых рынках адбыўся крызіс, і ўсяго за паўтара года цэны акцый знізіліся прыкладна на 70%.

Цэлых 9 гадоў спатрэбілася для кампенсацыі страт на мядзведжым рынку, якія працягваліся менш за 20 месяцаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках