24 красавiка 2024, Серада, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінец прыйшоў у СБУ і прызнаўся, што быў завербаваны КДБ Беларусі

14
Украінец прыйшоў у СБУ і прызнаўся, што быў завербаваны КДБ Беларусі

Грамадзянін Украіны 11 гадоў жыў у Беларусі.

Украінец пасля адзінаццаці гадоў пражывання ў Беларусі і вяртання ва Украіну прыйшоў ва ўправу СБУ Чарнігаўскай вобласці і прызнаўся, што яго завербаваў Камітэт дзяржбяспекі Беларусі, паведамляе «Белсат».

Як вынікае з пастановы Рэпкінскага раённага суда Чарнігаўскай вобласці ад 4 студзеня 2018 года, дзякуючы добраахвотнаму прызнанню грамадзянін Украіны вызвалены ад крымінальнай адказнасці ў справе аб дзяржаўнай здрадзе.

У дакуменце адзначаецца, што ўкраінец цягам 2006–2017 года стала жыў разам з жонкай у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Але ў чэрвені 2017 беларускія ўлады пазбавілі яго віду на жыхарства, і ён змушана вярнуўся да бацькоў у пасёлак Рэпкі Чарнігаўскай вобласці, прадаўжаючы перыядычна наведваць жонку ў Беларусі і там жа запраўляць аўтамабіль.

У ліпені 2017 года падчас чарговай паездкі ў Беларусь у памежным пункце пропуску «Новая Гута» пад пагрозай дэпартацыі і забароны ўезду на беларускую тэрыторыю супрацоўнік КДБ Беларусі прапанаваў украінцу супрацоўніцтва, і ён пагадзіўся, падпісаўшы адпаведныя канфідэнцыйныя дакументы. Украінец павінен быў атрымліваць заданні і перадаваць сабраную інфармацыю ў Беларусь падчас асабістых сустрэчаў з супрацоўнікам КДБ у «Новай Гуце».

Гаворка ішла пра збор выведвальнай інфармацыі пра аўтамабільны транспарт і асабісты склад Дзяржаўнай памежнай службы Украіны і праваахоўных органаў Украіны, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэпкінскага раёна Чарнігаўскай вобласці каля мяжы з Беларуссю, а таксама інфармацыі пра мясцовых жыхароў, якія ўдзельнічалі ў правядзенні антытэрарыстычнай аперацыі на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей.

У кастрычніку 2017 году супраць украінца завялі крымінальную справу паводле часткі 1 артыкула 111 Крымінальнага кодэкса Украіны – дзяржаўная здрада. Гэтае злачынства караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 12 да 15 гадоў.

Аднак паколькі ўкраінец добраахвотна звярнуўся ў СБУ з заявай пра сваю сувязь з прадстаўнікамі замежнай спецслужбы, а таксама следства не вызначыла шкоды, нанесенай ім дзяржаўным інтарэсам Украіны, то яго вызвалілі ад крымінальнай адказнасці.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках