28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь і РФ дамовіліся пра пастаўкі нафтапрадуктаў

2
Беларусь і РФ дамовіліся пра пастаўкі нафтапрадуктаў

На якіх умовах, не гавораць.

Міністр энэргетыкі Расеі Аляксандр Новак і намеснік прэм'ер-міністр Беларусі Ігар Ляшэнка ўзгаднілі індыкатыўныя балансы і пратаколы аб нафтапрадуктах на лістапад-снежань 2018 года, а таксама на 2019 г. адпаведны дакумент яны падпісалі падчас сустрэчы ў Маскве, паведамляецца на сайце расейскага Мінэнэрга.

Таксама яны падпісалі пратакол, які ўносіць змены ў пагадненне ад 2007 года паміж урадамі Расеі і Беларусі аб захадах урэгулявання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў. Акрамя таго, Новак і Ляшэнка абмеркавалі ўзаемаадносіны паміж краінамі ў гэтай галіне. На сустрэчы таксама прысутнічаў намеснік кіраўніка расейскага Кабінета міністраў Дзмітрый Козак.

Прадстаўнік віцэ-прэм'ера Дзмітрыя Козака Ілля Джус у размове з РБК назваў падпісаныя ў рамках сустрэчы дакументы вынікам «працяглай працы ўрадаў дзвюх краін па зняцці застарэлых праблем у сферы энэргетычнага супрацоўніцтва». «Дасягнуты важныя дамоўленасці для пазбягання «шэрых» схем у пастаўцы нафтапрадуктаў у рамках «саюзнай дзяржавы», якія прыводзілі да недаатрымання прыбыткаў федэральнага бюджэту Расеі», - сказаў ён. Акрамя таго, суразмоўца, блізкі да аднаго з бакоў перамоў, сказаў, што былі зафіксаваныя нулявыя індыкатыўныя балансы ў пастаўках цёмных нафтапрадуктаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках