Акрамя Клінтан і Сораса, выбуховае прыстасаванне даслалі таксама і Абаму
6- 24.10.2018, 17:27
- 10,254
Хто стаіць за рассылкай выбуховых прылад, пакуль невядома.
Невядомы адправіў былому прэзідэнту ЗША Бараку Абаму падазроны пакет, у якім, паводле наяўнай інфармацыі, знаходзілася выбуховае прыстасаванне, піша «Новое время».
Пра гэта са спасылкай на сакрэтную службу паведамляе тэлеканал NBC News.
Пры гэтым, акрамя Абамы, такія ж пакеты былі дасланыя Хілары Клінтан, якая займала пры ім пасаду дзяржсакратара і яе мужу, былому прэзідэнту ЗША Білу Клінтану, а таксама мільярдэру Джорджу Сорасу.
Хто стаіць за рассылкай выбуховых прылад, пакуль невядома.