17 жнiўня 2026, панядзелак, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуску з немаўлём на мяжы прымусілі 40 хвілін запаўняць анкету

22
Беларуску з немаўлём на мяжы прымусілі 40 хвілін запаўняць анкету

Жанчыну ўразіла, што з 24 пытанняў анкеты палова называе ейную дачка «зняволенай».

Беларуску з немаўлём на мяжы прымусілі 40 хвілін запаўняць анкету. Пра гэтую гісторыю на сваёй старонцы ў Facebook напісала Анастасія Шаткевіч. Ейная дачка нарадзілася ў Вільні. У Беларусь давялося ехаць для афармлення пашпарта. У беларускім консульстве для дзяўчынкі выдалі часовы дакумент - пасведчанне для вяртання, піша euroradio.fm.

Ехалі яны на аўтамабілі: Наста, ейны муж, дачка, якой споўнілася 14 дзён з дня нараджэння, і сястра. У пункце пропуску «Прывалка» на беларуска-літоўскай мяжы ёй прапанавалі прайсці ў службовае памяшканне для афармлення нейкага дакумента, а дзіця пакінуць у аўто. Муж і сястра былі ў акенца пашпартнага кантролю і не ведалі, куды павялі Насту (пасля ім сказалі, што трэба запоўніць паперы: прыйшоў вусны загад). Паколькі дачка сама не магла запоўніць "Анкету для грамадзян РБ, дэпартаваных з-за мяжы або тых, якія ўязджаюць з пасведчаннем на вяртанне", яе запаўняла ейная маці.

Шаткевіч уразіла, што з 24 пытанняў анкеты палова называе ейную дачку «зняволенай». Там было пытанне аб месцы адбыцця пакарання і тэрміне. Пакуль жанчына запаўняла анкету, начальнік змены задаваў ёй пытанні, якія запісваў. Сярод іх было і такое: «Ці мелі вы прапановы ад літоўскіх спецслужбаў на супрацоўніцтва?». Пакуль Наста запаўняла анкету, ейная дачка плакала ў халодным аўто. Шаткевіч абураная такім стаўленнем да маці з нованароджанай.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках