20 траўня 2024, панядзелак, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскі праваабаронца: Улады ставяць калёсы наперадзе каня

1
Віцебскі праваабаронца: Улады ставяць калёсы наперадзе каня
Леонид Светик
Фото: SPRING96.ORG

Леанід Свецік змагаецца за права на мірны пратэст.

Віцебскі праваабаронца Леанід Свецік падаў заяўку на пікет «Не - смяротнай кары», але не верыць, што яму дадуць дазвол, паведамляе «Радыё Рацыя».

Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды.

Як распавёў віцебскі праваабаронца:

- Я падаў заяўку на правядзенне акцыі 12 кастрычніка ў тым месцы, якое адмыслова вызначана гарвыканкамам пад масавыя мерапрыемствы. Тэма скасавання смяротнага пакарання ў краіне - вельмі важная, таму і надумалі публічна адзначыць у горадзе Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. Дарэчы, у апошнія гады я ўвесь час ад імя праваабаронцаў падаю такія заяўкі, і нам увесь час адмаўляюць у правядзенні акцыі. З 2009 года ў Віцебску наогул не было дазволена ні аднаго пікету.

- Цяпер таксама не варта чакаць дазволу?

- Мяркую, што так, але ў Віцебску ў рамках Тыдня супраць смяротнага пакарання будуць праходзіць і іншыя мерапрыемствы.

- На што спасылаюцца мясцовыя ўлады, калі адмаўляюць у правядзенні пікета?

-Таму, што мы, маўляў, не ўкладаем дамовы з міліцыяй, хуткай дапамогай і ЖКГ на абслугоўванне масавага мерапрыемства. Але навошта мне ўкладаць дамову і аплачваць паслугі, калі яшчэ невядома, ці дазволяць пікет?

Такім чынам улады фактычна ставяць калёсы наперадзе каня. Аплачвайце тое, што яшчэ не дазволена. На наступным тыдні нам павінны даць адказ на заяўку, але, думаю, сюрпрызаў не будзе. У нас жа ўсе пікеты - пад забаронай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках