26 красавiка 2024, Пятніца, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грэцыі археолагі выявілі старажытны горад Тэнею

У Грэцыі археолагі выявілі старажытны горад Тэнею
ФОТА: MINISTRY OF CULTURE/TWITTER

Тенею выявілі каля вёскі Хіліамодзі на паўвостраве Пелапанес.

Археолагі ў Грэцыі заявілі, што ім удалося раскапаць старажытнагрэцкі горад Тэнея, заснаваны, як мяркуецца, паміж XII і XIII стагоддзямі да нашай эры. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні міністэрства культуры Грэцыі ў Twitter, паведамляе gordonua.com.

Археолагі выявілі рэшткі жылога пасёлка, ювелірныя вырабы, манеты і некалькі пахаванняў у паўднёвай частцы Пелапанеса. Знаходка даводзіць, што Тэнея, пра існаванне якой перш было вядома ў асноўным з гістарычных крыніц, сапраўды існавала.

Раскопкі ў ваколіцах сучаснай вёскі Чыліомодзі пачаліся ў 2013 годзе. Спачатку археолагі выявілі некалькі могілак з залатымі ўпрыгожваннямі ў магілах. Падчас чарговага этапу раскопак, які прайшоў у верасні - кастрычніку сёлета, археолагі ўпершыню дабраліся да руін Тэнеі - гэта фрагменты сцен, а таксама гліняных, каменных і мармуровых падлог. Акрамя таго, яны знайшлі 200 старажытнарымскіх манет.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках