У ЗША пачалася атака пранкераў з РФ супраць прызнання Галадамору генацыдам
6- 2.11.2018, 21:01
- 11,784
Знешняя выведка РФ выкарыстоўвае пранкераў для рассылання хлусні ад імя амбасады Украіны ў ЗША.
Расейскія пранкеры спрабавалі процідзейнічаць прызнанню Злучанымі Штатамі Галадамору генацыдам украінцаў. Пра гэта паведаміў амбасадар Украіны ў ЗША Валерый Чалы, паведамляе Громадське.
«Яны спазніліся, але калі б пачалі раней - маглі б дасягнуць поспеху», - дадаў пасол.
Чалы таксама распавёў, што пранкеры, якія дзейнічаюць пад кіраўніцтвам знешняй выведкі РФ, рассылаюць фэйкавыя паведамленні ад імя амбасады Украіны ў ЗША.
«Даслоўна ўчора быў зварот да мэраў, губернатараў штатаў ад пранкераў нібыта ад імя пасла па даручэнні прэзідэнта. Гэта сістэмная атака, трэба не адзін месяц. Па тэлефоне. Усе офісы губернатараў цяпер з намі кантактуюць. Спрабуем рэагаваць», - адзначыў пасол.
Ён адзначыў, што ў фэйкавых паведамленнях, між іншым, гаворыцца пра абмеркаванне эканамічных сувязяў і турызму.
У пачатку верасня паведамлялася, што пранкеры спрабавалі справакаваць міністра абароны Украіны Сцяпана Палтарака.