3 траўня 2024, Пятніца, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка дазволіў прамысловую лоўлю радыёактыўнай рыбы

28
Лукашэнка дазволіў прамысловую лоўлю радыёактыўнай рыбы
ФОТА: SLOVIL.BY

Дыктатар змяніў межы Палескага запаведніка.

Пачаць прамысловую лоўлю рыбы ў Прыпяці ў межах Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка дазволіў правадыр нашай краіны. Але пастанова, мякка кажучы, спрэчная. Ці варта займацца рыбнай гаспадаркай на забруджаных тэрыторыях, і хто будзе есці тамтэйшую рыбу, пытаецца «Белсат».

Лукашэнка ўнёс папраўкі ў свой сорак першы ўказ і змяніў межы Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Цяпер рака Прыпяць, якая знаходзіцца ў рамках запаведніка, будзе належаць да рыбалоўных угоддзяў, і там дазваляецца прамысловае рыбалоўства.

«Там вельмі брудныя землі, на якіх ёсць не толькі стронцый і цэзій, але і трансуранавыя элементы, і амерыцый там ужо з'яўляецца ў вялікай колькасці. Таму нельга там весці ніякай гаспадарчай дзейнасці», - кажа эколаг Юрый Варонежцаў.

Запаведнік быў арганізаваны 30 гадоў таму. Ён аб'ядноўвае тэрыторыі трох найбольш забруджаных радыёнуклідамі раёнаў краіны - Брагінскага, Нараўлянскага і Хойніцкага. Агульная плошча запаведніка да паправак ва ўказ складала блізу 216 тысяч гектараў. Якімі цяпер будуць яго мяжы - пакуль не вядома.

Працяг - глядзіце ў відэа.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках