18 верасня 2026, Пятніца, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна атрымала $1,4 мільярда ад МВФ

10
Украіна атрымала $1,4 мільярда ад МВФ

Паводле новай праграмы Stand-By ад МВФ і міжнародныя рэзервы дзяржавы перавысілі $20 мільярдаў.

Украіна атрымала першую рату паводле новай праграмы супрацоўніцтва з Міжнародным валютным фондам на ўмовах праграмы Stand-By Arrangement (SBA), якую Рада дырэктараў МВФ прыняла 18 снежня 2018 года.

Як інфармуе censor.net.ua, пра гэта паведамляе прэс-служба НБУ.

«Дзякуючы паступленню на суму 1 млрд спецыяльных правоў запазычанняў (амаль 1,4 млрд даляраў) ад Фонду міжнародныя рэзервы Украіны выраслі да 20,1 млрд даляраў на 21 снежня 2018 года. Гэта з'яўляецца пяцігадовым максімумам - апошні раз такі ўзровень міжнародных рэзерваў быў зафіксаваны ў студзені 2014 года», - сказана ў паведамленні.

У НБУ нагадалі, новая праграма SBA прадугледжвае фінансаванне для Украіны на агульную суму 2,8 млрд спецыяльных правоў запазычанняў (амаль 3,9 млрд даляраў) цягам 14 месяцаў. Яна засяродзіцца, дарэчы, на прадаўжэнні фіскальнай кансалідацыі і зніжэнні ўзроўню інфляцыі з захаваннем гнуткага абменнага курсу, а таксама ўмацаванні фінансавага сектара і шэрагу структурных рэформаў у сферы падатковага адміністравання, прыватызацыі і дзяржаўнага кіравання.

«Як і чакалася, прадаўжэнне супрацоўніцтва з Фондам таксама адкрыла Украіне доступ да звязанага фінансавання 18 снежня рада выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка таксама прыняла пастанову аб наданні Украіне гарантый на падтрымку дзяржаўнай палітыкі сумай 750 млн даляраў ЗША, што са свайго боку дапаможа ўраду прыцягнуць капітал на міжнародных рынках у 2019 годзе.

Паводле ацэнак Нацыянальнага банка, дзякуючы атрыманню фінансавання ад міжнародных партнёраў - МВФ, Сусветнага банка і Еўрапейскай камісіі - Украіна зможа скончыць гэты год з аб'ёмам міжнародных рэзерваў блізу 20 млрд даляраў, што перавышае апошні прагноз НБУ, і падтрымаць іх на належным узроўні у 2019 годзе», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках