7 траўня 2026, Чацвер, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь прывезлі Віфлеемскі агонь міру

1
У Беларусь прывезлі Віфлеемскі агонь міру
ФОТА: ВАСІЛЬ МАЛЧАНАЎ/БЕЛСАТ

Першым горадам, які прыняў святы агонь, традыцыйна стала Горадня.

Штогод дзеці са скаўцкага руху ўрачыста ўносяць лампаду са святым агнём у кафедральны касцёл св. Францішка Ксаверыя.

Гэтая традыцыя захоўваецца ўжо больш за 30 гадоў. Віфлеемскае святло міру вернікі ставяць на святочны стол увечары перад Раством, піша «Белсат».

«Гэта агонь азначае нашае адзінства з усім хрысціянскім светам. Ён сімвалізуе нараджэнне Ісуса Хрыста, які прыносіць любоў у гэты свет. Гэты агеньчык запальваюць у Гроце Віфлеемскім, менавіта там, дзе нарадзіўся Божы Сын і таму ён разыходзіцца па ўсім свеце, як знак супакою, міру, любові», – кажа пробашч гарадзенскага Фарнага касцёлу Ян Кучынскі.

Упершыню гэтую акцыю зладзіла Аўстрыйскае Радыё і Тэлевізія ў Лінцу ў 1986 годзе ў падтрымку дзяцей-інвалідаў і людзей, якія зазнаюць нястачу. Калі ў акцыі ўзялі ўдзел каталіцкія скаўты, традыцыя распаўсюдзілася па ўсёй Еўропе. З Пячоры Нараджэння Хрыстова ў Віфлееме, святы агонь перавозяць самалётам у Вену, адкуль ён трапляе ў іншыя краіны.

У Беларусь агонь прывозяць з Польшчы і далей распаўсюджваюць па беларускіх гарадах, мястэчках і вёсках. З Беларусі агонь вязуць у Расею, у самыя аддаленыя мясціны на кантыненце.

6-га студзеня, падчас святкавання Раства паводле грэцкага календара, Віфлеемскі агонь будзе перададзены праваслаўным вернікам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках