Сікорскі: Еўропа здольная хутка разграміць Расію
- 13.09.2026, 22:18
Галоўнай перавагай стане авіяцыя.
Калі б Расія напала на Польшчу, польскі бок даволі хутка перамог бы, заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Паводле яго слоў, Польшча і іншыя еўрапейскія краіны маюць значную перавагу над Расіяй у сферы авіяцыі.
Пра гэта ён заявіў падчас дыскусіі «Ці здольная Еўропа разам з Украінай стрымаць Расію?», якую 12 верасня правялі Фонд Віктара Пінчука і Ялцінская Еўрапейская Стратэгія ў межах штогадовай сустрэчы YES у Кіеве.
«У нас ёсць перавага перад Расіяй у авіяцыі. Калі ўкраінцам удалося вывесці з ладу палову расійскіх нафтаапрацоўчых магутнасцяў за шэсць месяцаў, мы змаглі б зрабіць гэта за шэсць тыдняў і знішчыць астатнюю палову», — сказаў Сікорскі.

Сікорскі адзначыў, што краіны Балтыі і Паўночнай Еўропы ў сукупнасці маюць ваенны бюджэт, які перавышае бюджэт Расіі. У той жа час ён падкрэсліў, што Еўропа цяпер не валодае поўным абаронным суверэнітэтам і ў бліжэйшы час яго не набудзе.
Паводле слоў польскага міністра, Еўрапейскі саюз па-ранейшаму з'яўляецца канфедэрацыяй, а кансенсусу наконт пераходу да федэрацыі няма. Адначасова ён заявіў, што нават без Злучаных Штатаў Еўропа мае значную перавагу над Расіяй у паветры.